Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Вечаровы ўраган прызоў ад Белаграпрамбанка завершыўся фінальным розыгрышам

    21.01.2021

    Мы не толькі шумна развіталіся з 2020 годам, але і завершылі самы неверагодны ўраган прызоў ад Белаграпрамбанка. За час правядзення рэкламных гульняў «Зарабі на заначцы!», «Тачка за заначку!» и «Кватэра за заначку!» шчасліўцамі сталі самыя розныя людзі – уклалі сваю заначку з розумам і кіроўцы, і фельдшары, і праграмісты.

    Перамагалі як тыя, хто зрабіў адзін уклад, так і тыя, хто аформіў адразу некалькі. Некаторыя пераможцы да канца не верылі ў свой поспех і асэнсоўвалі, што сталі шчасліўцамі, ужо седзячы за рулём новенькага аўта або атрымаўшы ключы ад кватэры ў Мінску. Яны дзяліліся сваімі эмоцыямі: здзіўленнем, шокам, неверагоднай радасцю.

    12 студзеня прайшоў фінальны розыгрыш трох рэкламных гульняў Белаграпрамбанка. Тры пераможцы паспелі злавіць свой поспех у 2020 годзе. Дык хто ж стаў уласнікам 100 000 рублёў, каму дасталася новая машына і хто пераедзе ў сваю кватэру ў Мінску?

    Пераможцай фінальнай гульні «Зарабі на заначцы!» стала Ляховіч Раіса, якая выйграла 100 000 беларускіх рублёў. Жанчына вельмі эмацыйна адрэагавала на перамогу і да апошняга не верыла, што стала пераможцай.

    – Гэта дакладна не розыгрыш? Вы сур'ёзна? Гэта такая радасць, а заадно і падарунак на дзень народзінаў! Зусім хутка мне 76 гадоў, 40 гадоў я прапрацавала лекарам. З Белаграпрамбанкам у мяне доўгая гісторыя - 10 гадоў дакладна. Мне прапанавалі паспрабаваць «на ўдачу», нават складана патлумачыць, чаму я вырашылася. У свой выйгрыш так складана паверыць! У мяне вялікая сям'я, дзеці, унукі, будзем на выйгрыш здароўе ўмацоўваць, бо гэта ж самае галоўнае. Да канца не веру ўсё яшчэ, але вельмі рада! – падзялілася эмоцыямі Раіса Ляховіч.

    А вось імёны тых людзей, якія выйгралі заахвочвальныя прызы па 1 000 беларускіх рублёў:

    • Свіршчэўскі Леанід Карлавіч
    • Даўгавечная Людміла Генадзеўна
    • Нядзелька Сяргей Часлававіч
    • Умецкі Сяргей Віктаравіч
    • Сыч Алена Леанідаўна
    • Ахрамовіч Тамара Паўлаўна
    • Самойленка Надзея Іванаўна
    • Астрэйка Крысціна Валер'еўна
    • Бруснева Святлана Васільеўна
    • Анісковіч Валянціна Васільеўна
    Чацвёртым уласнікам кватэры ў Мінску, разыгранай у рэкламнай гульні Белаграпрамбанка, стаў Аляксей Казачонак
    Чацвёртым уласнікам кватэры ў Мінску, разыгранай у рэкламнай гульні Белаграпрамбанка, стаў Аляксей Казачонак
    Намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў і лічбавізацыі ААТ «Белаграпрамбанк» Ігар Сукора ад імя кіраўніцтва банка павіншаваў фінальнага пераможцы гульні «Кватэра за заначку!» Аляксея Казачонка
    Намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў і лічбавізацыі ААТ «Белаграпрамбанк» Ігар Сукора ад імя кіраўніцтва банка павіншаваў фінальнага пераможцы гульні «Кватэра за заначку!» Аляксея Казачонка

    Адбыўся і фінальны розыгрыш рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!». Аднапакаёвую кватэру ў Мінску выйграў Казачонак Аляксей, якія якраз знаходзіўся ў працэсе вырашэння кватэрнага пытання.

    Мне 33 гады, я менеджар праектаў праграмавання. Ужо даўно хацеў выйграць нешта істотнае, вельмі радасна і прыемна, што гэта кватэра. Мой бацька ўбачыў па тэлевізары, што ёсць такая рэкламная гульня, і прапанаваў мне паўдзельнічаць. У мяне асабліва не было часу, таму хутка пад'ехаў у банк і зрабіў два ўклады. У мяне зараз актуальнае жыллёвае пытанне. Вядома, я ўдачлівы чалавек, але ўпэўнены, што ўдача ўсміхаецца кожнаму, хто дае ёй шанец. Кліентам банка я стаў зусім нядаўна і адразу ж выйграў кватэру. Дзякуй! – сказаў Аляксей Казачонак.

    Новае жыллё ў укладчыка Белаграпрамбанка цяпер на Макаёнка, 12Л
    Новае жыллё ў укладчыка Белаграпрамбанка цяпер на Макаёнка, 12Л

    Пераможца распавёў, што ўжо спланаваў, колькі часу сыдзе на рамонт і як размесціць мэблю ў новай кватэры. Аляксей вельмі рады, што кватэра апынулася ў яго любімым раёне горада Мінска.

     Восем аўтамабіляў разыграў Белаграпрамбанк сярод укладчыкаў у гульні «Тачка за заначку!»
    Восем аўтамабіляў разыграў Белаграпрамбанк сярод укладчыкаў у гульні «Тачка за заначку!»
    Укладчыца Белаграпрамбанка Галіна Крывіцкая з Плешчаніц выйграла восьмы красовер ад банка і паабяцала сама кіраваць новай машынай
    Укладчыца Белаграпрамбанка Галіна Крывіцкая з Плешчаніц выйграла восьмы красовер ад банка і паабяцала сама кіраваць новай машынай

    Таксама мы знайшлі ўладальніка восьмага стылёвага красовера Geely Emgrand X7 у рэкламнай гульні «Тачка за заначку!». Ім стала Крывіцкая Галіна з Плешчаніц. Вядома, Галіна таксама не адразу паверыла ў поспех, але вельмі абрадавалася.

    Дзякуй! Я з Лагойскага раёна Мінскай вобласці, па службовым абавязку я 38 гадоў працавала бухгалтаркай у патрэбкааперацыі. З Белаграпрамбанкам заўжды было камфортна супрацоўнічаць, толькі дзякуючы супрацоўнікам філіяла ў Лагойску я паспела і рызыкнула паўдзельнічаць у гульні. У мяне скончыўся тэрмін уклада, і мне нагадалі пра гэта, прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў рэкламнай гульні. І ў мяне як шчоўкнула нешта, я адчула, што трэба рызыкнуць. Гэта мой любімы банк, там працуюць добрыя і спагадлівыя людзі.

    Я не верыла, што са мной такое адбудзецца. Я глядзела праграму і думала, як жа шмат удзельнічае людзей. Фінальны розыгрыш я не глядзела, але мне пачалі тэлефанаваць суседзі і віншаваць з выйгрышам машыны. У мяне муж і два дарослыя сыны. Я патэлефанавала старэйшаму, ён прыбег і сказаў: «Мама, ты, напэўна, жартуеш, не можа быць!» Мы сталі перамотваць праграму, нават рукі дрыжалі. Малодшы сын таксама не паверыў.

    Я вельмі ўдзячная, дзякуй за такі падарунак, усё ж цуды здараюцца! У нас з мужам 32 гады сумеснага жыцця ў гэтым годзе, гэта такі падарунак лёсу! У мяне правы ўжо 20 гадоў, а машыны сваёй не было, цяепер – ёсць! – расказала гісторыю выйгрыша Галіна Крывіцкая..

    На ўзнагароджанне Галіна Крывіцкая прыехала ў Белаграпрамбанк са сваёй вялікай дружнай сям'ёй
    На ўзнагароджанне Галіна Крывіцкая прыехала ў Белаграпрамбанк са сваёй вялікай дружнай сям'ёй

    Падводзячы вынікі рэкламных гульняў Белаграпрамбанка, намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў і лічбавізацыі ААТ «Белаграпрамбанк» Ігар Сукора адзначыў:

    Рэкламная гульня, сапраўды, была маштабная як па колькасці ўкладчыкаў, якія сталі ўдзельнікамі гульняў, так і па колькасці разыграных банкам прызоў. Акрамя таго, уражваюць і самі прызы! Былі разыграныя буйныя грашовыя сумы па 100 тыс. беларускіх рублёў – усяго 13 такіх прызоў. Было разыграна 8 аўтамабіляў і 4 кватэры ў Мінску. Акрамя таго, была разыграная вялікая колькасць заахвочвальных прызоў. Усяго каля 150 чалавек атрымалі буйныя і заахвочвальныя прызы ад банка.

    Безумоўна, мы радыя за нашых укладчыкаў. І вядома, нашыя ўкладчыкі вельмі-вельмі задаволеныя. Мы атрымалі вялізную колькасць цёплых словаў падзякі. Гэта вельмі радуе.

    Ігар Сукора таксама нагадаў, што ў гэтым годзе Белаграпрамбанку спаўняецца 30 гадоў, і падкрэсліў, што банк абавязкова ў год свайго юбілея парадуе кліентаў новымі гульнямі і акцыямі, якія будуць накіраваныя на паляпшэнне дабрабыту грамадзян, на стварэнне камфортных і ўзаемавыгодных зносін з банкам.

    Мы віншуем усіх пераможцаў і зычым поспеху ў гэтым годзе! А таксама спяшаемся паведаміць, што Вечаровы ўраган прызоў не развітваецца, а кажа «да сустрэчы!».

    Рэкламная гульня «Зарабі на заначцы!»
    Перыяд правядзення: з 1 кастрычніка 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3860 выдадзена МАРГ РБ 25.09.2020
    Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520

    Рэкламная гульня «Тачка за заначку!»
    Перыяд правядзення: з 1 лістапада 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3873 выдадзена МАРГ РБ 21.10.2020
    Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520

    Рэкламная гульня «Кватэра за заначку!»
    Перыяд правядзення: з 1 снежня 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3900 выдадзена МАРГ РБ 27.11.2020
    Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць