Увазе трымальнікаў картак «О-GO!»
Паважаныя трымальнікі картак Mastercard World "О-GO!" Белаграпрамбанка!
Інфармуем Вас аб тым, што з 01.10.2021 унесены наступныя змены ў Правілы ўдзелу ў рэкламнай акцыі «Энергія FITкоінаў»:
- для налічэння 1 FITкоіна за безнаяўныя аперацыі неабходна будзе здзейсніць плацёж на суму 20 беларускіх рублёў;
- для атрымання падарункаў FITкоінаў за безнаяўныя аперацыі спатрэбіцца ў два разы больш (цяпер неабходна назапасіць ад 20 да 100 FITкоінаў у залежнасці ад катэгорыі падарунка, будзе неабходна - ад 40 да 200);
- дапрацавана магчымасць налічэння FITкоінаў за крокі для прылад Huawei з аперацыйнай сістэмай Android, якія не падтрымліваюць сэрвісы Google.
Для тых, хто яшчэ не ведае, што можна атрымліваць падарункі за фізічную актыўнасць і безнаяўныя пакупкі, Белаграпрамбанк прапануе унікальны прадукт - банкаўскую плацежную картку Mastercard World "О-GO!".
Падрабязней пра картку можна даведацца тут.