Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0": працягнуты тэрміны падачы заявак

    17.02.2022

    Калі вы не паспелі падаць заяўку на кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0" да 15 лютага, то ў нас для вас прыемныя навіны. Прадоўжаны тэрміны падачы заявак на ўдзел да 22 лютага 2022 года. Белаграпрамбанк праводзіць для моладзі краіны рэспубліканскі кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0", які стартаваў 1 студзеня 2022 года. Фінал кейс-чэмпіянату будзе праходзіць у рамках міжнароднага форуму "ТІБО - 2022". У сувязі з тым, што зменены тэрміны правядзення "ТІБО - 2022", унесены адпаведныя змяненні і ў Палажэнне аб кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0".

    Чакаем ад ініцыятыўных удзельнікаў яскравых рашэнняў бізнес-кейсаў.

    Намінацыі кейс-чэмпіянату:

    "Банкаўскі прадукт" (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых і распрацоўку новых банкаўскіх прадуктаў/паслуг);

    "Банкаўскі сэрвіс" (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых сэрвісаў і распрацоўку інавацыйных ІТ-рашэнняў для банка).

    Галоўны прыз - 10 000 рублёў

    "С2С: corn to coin" (бізнэс-кейсы, накіраваныя на вырашэнне пытанняў цыфравізацыі малога і сярэдняга бізнесу);

    сацыяльная намінацыя "Smart city" (бізнес-кейсы, накіраваныя на распрацоўку ідэй па стварэнні ўзаемазвязанай сістэмы камунікатыўных і інфармацыйных тэхналогій, дзякуючы якой спрашчаецца кіраванне ўнутранымі працэсамі горада і паляпшаецца ўзровень жыцця насельніцтва, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі).

    Галоўны прыз -  000 рублёў

    Удзельнікі праекта змогуць падчас кансультацыйных сустрэч атрымаць дадатковыя веды ў галіне банкаўскай дзейнасці, цыфравізацыі бізнесу, павысіць узровень фінансавай пісьменнасці і даведацца аб сучасных тэхналогіях лічбавай дзяржавы, пагутарыць са спікерамі-прадстаўнікамі бізнесу, падрыхтавацца да паспяховага публічнага выступлення.

    На фінальным этапе кейс-чэмпіянату ментары акажуць падтрымку, дадуць рэкамендацыі, каб праект у фінале быў канкурэнтным і паспяховым.

    Фінал кейс-чэмпіянату адбудзецца ў рамках міжнароднага форуму "ТІБО - 2022"

    Бізнес-кейсы ўжо размешчаны на сайце.

    Далучыцца да кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0" можна ў пяць крокаў:

    1. Азнаёмцеся з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага кейс-чэмпіянату на сайце.
    2. Запампуйце заяўку на ўдзел (звярніце ўвагу, што для каманднага і індывідуальнага ўдзелу яны адрозніваюцца).
    3. Абярыце на сайце банка бізнэс-кейс, па якім будзеце рыхтаваць кейс-рашэнне.
    4. Запоўніце заяўку і дашліце скан на электронны адрас hrconnect@belapb.by з паметкай «Кейс-чэмпіянат».
    5. Атрымайце пацвярджэнне ад арганізатараў аб прынятай заяўцы.

    Тэрмін падачы заявак - да 22 лютага 2022 года.

    На ўсе вашы пытанні гатовы адказаць па тэл. +37 529 149 17 64 (А1, Viber).

    Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"!

    Жадаем вам крэатыўных ідэй і поспехаў у нашым праекце!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць