Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Новы функцыянал у Мабільным інтэрнэт-банкінгу

    15.06.2022

    Паважаныя кліенты!

    У Мабільным інтэрнет-банкінгу даступны новы функцыянал.

    1. Адлюстраванне дадатковых умоў па ўкладах (дэпазітах).

    У раздзеле «Аб дэпазіце» зараз адлюстроўваюцца наступныя інфармацыйныя палі:

    • • назва ўкладу;
    • • дата адкрыцця;
    • • тэрмін вяртання;
    • • нумар дамовы;
    • • від дамовы;
    • • працэнтная стаўка (гадавых);
    • • тып стаўкі;
    • • унясенне дадатковых узносаў;
    • • мінімальная сума папаўнення;
    • • налічэнне працэнтаў па ўкладу;
    • • выплата працэнтаў;
    • • памер стаўкі для пераліку працэнтаў;
    • • датэрміновае вяртанне часткі ўкладу;
    • • датэрміновае скасаванне дамовы;
    • • колькасць пралангацыяў па дамове;
    • • аўтаматычнае падаўжэнне тэрміна захоўвання;
    • • IBAN.

    2. Закрыццё ўкладу (дэпазіту) з залічэннем сумы грашовых сродкаў на банкаўскую плацежную картку.

    Для тэрміновага адзыўнога банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Плюс да назапашвання», «Плюс да магчымасцяў», а таксама па ўкладу (дэпазіту) «да запатрабавання» у «Аперацыях» па дэпазіце дададзена кнопка «Закрыць дэпазіт».

    3. Пералiчэнне капiталiзаваных працэнтаў са ўкладу (дэпазiту) c залiчэннем на банкаўскую плацежную картку.

    Для ўкладу (дэпазіту) «Плюс да стабільнасці», «Плюс да назапашванняў», «Плюс VIP», «Плюс да выгады», у «Аперацыях» па кнопцы «Частковае зняцце» даступна выплата працэнтаў на БПК. Акрамя гэтага, па кнопцы «Частковае зняцце» даступная сума частковага зняцця з укладу «дэпазіту» «Плюс да магчымасцяў» і «да запатрабавання» і залічэннем на БПК.

    4. Магчымасць капіравання нумара дагавора ўкладу (дэпазіту).

    Для таго, каб скапіяваць нумар дамовы ўкладу (дэпазіту), неабходна перайсці ў раздзел «Аб дэпазіце» і націснуць на значок капіравання насупраць пункта «Нумар дамовы». Нумар дамовы будзе скапіяваны ў буфер абмену мабільнай прылады.

    5. Чат-бот на прыладах iOS

    У раздзеле «Яшчэ» - «Кантакты» - «Анлайн-кансультант» аўтарызаванай зоны, а таксама ў раздзеле «Кантакты» - «Анлайн-кансультант» неаўтарызаванай зоны на прыладах з аперацыйнай сістэмай iOS рэалізаваны віртуальны памочнік.

    6. Павялічана максімальная колькасць сімвалаў для ўводу ў поле «Нумар плацельшчыка АРІП».

    Максімальная колькасць сімвалаў для ўводу ў поле «Нумар плацельшчыка АРІП» павялічана з 10 да 15 сімвалаў.

    7.Дададзены дадатковы нумар тэлефона Кантакт-цэнтра.

    У раздзеле «Яшчэ» - «Кантакты» - «Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр» аўтарызаванай зоны, а таксама ў раздзеле «Кантакты» - «Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр» неаўтарызаванай зоны дададзены дадатковы «гарадскі» нумар тэлефона - +375 (17) 218 57 77.

    8. Адноўлена працаздольнасць «пашыранага пошуку» у раздзеле «Плацяжы» - «Аплата паслуг» на iOS.

    Увага! Для выкарыстання новага функцыяналу неабходна абнавіць мабільнае прыкладанне да апошняй версіі (Android - 3.34, IOS - 2.31).

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць