Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб лімітах на здзяйсненне аперацый па картках банка

    15.03.2022

    Паважаныя кліенты!

    Інфармуем аб часовых зменах у ААТ "Белаграпрамбанк" на ажыццяўленне асобных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак па стане на 14 сакавіка 2022 года.

    Устаноўлены часовы ліміт на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

    • па картках у беларускіх рублях ліміт на ажыццяўленне расходных аперацый у замежнай валюце ўстаноўлены ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты (зняцце наяўнай валюты, пераводы праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інфакіёскі, банкаматы, аплата ў анлайн-крамах і г.д.);
    • па картках у замежнай валюце ўстаноўлены ліміт на зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.


    Таксама ўстаноўлены часовы ліміт на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак за мяжой:

    • па картках у беларускіх рублях устаноўлены ліміт на зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.
    • па картках у замежнай валюце ўстаноўлены ліміт на зняцце наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць