Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    12 каманд выйшлі ў фінал кейс-чэмпіянату «АГРА 4.0»

    14.05.2022

    13 мая адбыўся паўфінал рэспубліканскага кейс-чэмпіяната "АГРА 4.0", па выніках якога вызначаны фіналісты праекта. Нагадаем, конкурс "АГРА 4.0", арганізаваны ААТ "Белаграпрамбанк" сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі", стартаваў у студзені 2022 года. А фінал адбудзецца ўжо зусім хутка - 8 чэрвеня.

    13 мая 2022 года ў анлайн-фармаце сустрэліся ўдзельнікі, члены журы і аргкамітэта, ментары і партнёры кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0". У паўфінал праекта са 130 заяўленых работ прайшло 20 (па 5 лепшых у кожнай намінацыі).

    На этапе паўфіналу з удзельнікамі працавалі ментары, якія кансультавалі ў частцы эканамічнага абгрунтавання праектаў, складання дарожнай карты, нарматыўнай базы па бізнес-кейс і, вядома, падтрымлівалі і настройвалі на перамогу. Для экспертнай ацэнкі журы ў выніку былі прадстаўлены відэапрэзентацыі кейс-рашэнняў. Членам журы, сярод якіх прадстаўнікі банкаўскага сектара, малога і сярэдняга бізнесу, прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых устаноў адукацыі, ІТ-сектара, дзяржаўных органаў, прыйшлося правесці канструктыўны аналіз, каб вызначыць фіналістаў.

    Прадстаўленыя камандамі праекты датычыліся развіцця банкаўскіх прадуктаў і банкаўскіх сэрвісаў, арганізацыі грузаперавозак, захоўвання агародніны і садавіны, стварэння сэрвісаў для медыцынскіх клінік з выкарыстаннем сучасных лічбавых тэхналогій. Адмысловае месца займаюць кейс-рашэнні ў сацыяльнай намінацыі "Smart city".

    Прыемна адзначыць, што моладзь цікавяць пытанні развіцця рэгіёнаў, праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дадатак з гідам-даведнікам, платформа для прасоўвання творчых работ дзяцей-інвалідаў - вось прыклады праектаў, якія будуць у фінале змагацца за галоўны прыз.

    8 чэрвеня 2022 года ў рамках Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2022" пройдзе фінал рэспубліканскага кейс-чэмпіяната "АГРА 4.0" у фармаце публічнай абароны, таму фіналістаў і іх ментараў чакае напружаная работа.

    Дзякуем паўфіналістам за праведзеную працу. Патэнцыял, які маюць хлопцы, абавязкова прывядзе іх да новых перамог. А тым, у каго наперадзе фінал "АГРА 4.0", жадаем поспехаў!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць