Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Ураган прызоў ад Белаграпрамбанка парадаваў новых пераможцаў!

    13.01.2021

    Самы яркі пераднавагодні тыдзень ужо ззаду, аднак ён прайшоў на высокай пазітыўнай ноце і для пераможцаў рэкламных гульняў ад Белаграпрамбанка. Дык хто ж прыйшоў у Новы год, схапіўшы ўдачу за хвост? Самыя яркія эмоцыі фінальных пераможцаў – для вас.

    Напярэдадні Новага года адбыўся чарговы розыгрыш рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!». Па яе выніках уладальніцай 1-пакаёвай кватэры ў Мінску стала Мяснікова Эмілія Віктараўна, пенсіянерка, якая даведалася пра сваю перамогу ў прамым эфіры праграмы «Вечаровы ўраган прызоў».

    Пераможца рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!» Белаграпрамбанка Эмілія Мяснікова з сям'ёй каля дома на вул. Макаёнка, у якім цяпер у іх ёсць свая кватэра
    Пераможца рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!» Белаграпрамбанка Эмілія Мяснікова з сям'ёй каля дома на вул. Макаёнка, у якім цяпер у іх ёсць свая кватэра
    Эмілія Мяснікова ў гульні «Кватэра за заначку!» выйграла трэцюю з чатырох кватэр у Мінску
    Эмілія Мяснікова ў гульні «Кватэра за заначку!» выйграла трэцюю з чатырох кватэр у Мінску
    Ключы ад новай кватэры пераможцы рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!» Эміліі Мясніковай уручыла дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова
    Ключы ад новай кватэры пераможцы рэкламнай гульні «Кватэра за заначку!» Эміліі Мясніковай уручыла дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова

    Пра тое, што я выйграла кватэру, я даведалася ў прамым эфіры. Мне 66 гадоў, я пенсіянерка, кліенткай банка з'яўляюся ўжо каля 20 гадоў, і зараз вырашыла зрабіць некалькі ўкладаў у пачатку снежня. Дзяўчына-спецыялістка падказала, што ёсць гульня, у якой можна паўдзельнічаць. І мы зрабілі тры ўклады. Адзін апынуўся шчаслівым. Я ўвогуле ўпершыню так па-буйному выйграю. Да гэтага было па дробязі. Калі я даведалася пра перамогу, быў шок. Я не стаяла ўвесь час каля тэлевізара, а падскочыла роўна да таго моманту, калі дзяўчына сказала пераможны нумар. Я прамовіла ўслых – Мяснікова Эмілія Віктараўна, і яна следам прамовіла тое ж самае! – падзялілася ўкладчыца (выйгрыш – 1-пакаёвая кватэра).

    Таксама з'явіўся пераможца гульні «Тачка за заначку!», у якой можна было выйграць адзін са стылёвых красовераў Geely Emgrand X7.

    Ім стаў Камянецкі Іван Дзянісавіч, які так да канца і паверыў у сваю перамогу! Але гэта праўда – пенсіянер стаў уладальнікам новага красовера.

    Пенсіянер з Маларыты Камянецкі Іван Дзянісавіч стаў чарговым пераможцам гульні «Тачка за заначку!»
    Пенсіянер з Маларыты Камянецкі Іван Дзянісавіч стаў чарговым пераможцам гульні «Тачка за заначку!»
    Усяго ў рэкламнай гульні «Тачка за заначку!» Белаграпрамбанка было разыграна 8 красовераў Geely Emgrand X7
    Усяго ў рэкламнай гульні «Тачка за заначку!» Белаграпрамбанка было разыграна 8 красовераў Geely Emgrand X7

    Я не мог паверыць, пакуль не ўбачыў машыну на свае вочы, вось такія няверуючы Фама,, – распавёў гісторыю сваёй удачы Іван Камянецкі (выйгрыш – аўтамабіль Geely Emgrand X7). – Уклад я рабіў не для выйгрыша, а выключна для сябе. Калі лёс на старасці гадоў вырашыў мяне ўзнагародзіць у гэтым годзе, які прынёс мне толькі непрыемнасці, я толькі рады! Мне 75 гадоў, пра машыну я не марыў, мне важней здароўе маё і блізкіх, але, калі прыйшло – так таму і быць. Удача мяне ніколі не суправаджала, але цяпер усё змянілася, дзякуй, дзякуй і яшчэ раз дзякуй Белаграпрамбанку!

    Дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова ў прамым эфіры праграмы «Вечаровы ўраган прызоў» распавяла пра новыя прыемныя сюрпрызы, якія чакаюць кліентаў Белаграпрамбанка ў год яго 30-годдзя
    Дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова ў прамым эфіры праграмы «Вечаровы ўраган прызоў» распавяла пра новыя прыемныя сюрпрызы, якія чакаюць кліентаў Белаграпрамбанка ў год яго 30-годдзя

    А пераможцай пераднавагодняга розыгрыша «Зарабі на заначцы!», якая выйграла 100 000 беларускіх рублёў, стала Ларыса Пяшко. Нягледзячы на досыць скептычны погляд на жыццё, Ларыса вырашыла праверыць сваю ўдачу і не пралічылася.

    Мне 56 гадоў і я маю вялікі стаж працы ў фінансавай сферы, – распавяла Ларыса Пяшко (выйгрыш – 100 000 беларускіх рублёў). – Я не адразу паверыла ў свой выйгрыш, таму што я вялікая рэалістка і крыху нават песімістка. Але па жыцці мне больш шанцуе, чым не, хаця і большых выйгрышаў ніколі не было. Калегі радаваліся за мяне, калі даведаліся! Гэта такі падарунак на Новы год, дзякуй! Патрацім на мары, магчыма, паедзем у падарожжа, засталося дачакацца адкрыцця межаў. Я б ніколі не паверыла ў тое, што выйграю, але мары збываюцца, нават самыя неверагодныя!

    У кожнага ўдзельніка рэкламнай гульні Белаграпрамбанка «Зарабі на заначцы!» быў шанец выйграць не толькі галоўныя прызы, але і адзін з 10 дадатковых прызоў па 1 000 беларускіх рублёў.

    Вось імёны тых, хто атрымаў у выніку розыгрышу, які адбыўся 30 снежня 2020 года, заахвочвальныя прызы па 1 000 беларускіх рублёў:

    • Татарынава Таццяна Віктараўна
    • Шульская Ірына Генрыхаўна
    • Севярынец Уладзімір Міхайлавіч
    • Сілка Вольга Віктараўна
    • Галай Наталля Сяргееўна
    • Хмяльніцкі Мікалай Мікалаевіч
    • Цімафеевіч Андрэй Анатольевіч
    • Ісакава Галіна Сямёнаўна
    • Грачанік Віктар Мікітавіч
    • Галкін Аляксей Ігаравіч

    Дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Ганна Свістунова ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ падсумавала вынікі трох рэкламных гульняў банка:

    Каля 150 кліентаў банка сталі пераможцамі і атрымалі разнастайныя прызы. Я нагадаю, гэта былі і буйныя грашовыя прызы, гэта былі 8 машын Geely і, вядома ж, 4 аднапакаёвыя кватэры ў горадзе Мінску. Таму мяне перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, паколькі заўжды неацэнна бачыць вочы нашых кліентаў, іх задаволеныя твары, радавацца разам з імі.

    Таксама яна нагадала, што 2021-шы год – знакавы год для Белаграпрамбанка, паколькі фінансавай установе спаўняецца 30 год. Ганна Свістунова паведаміла пра новыя актыўнасці, сюрпрызы, гульні, якія будуць прымеркаваныя да юбілейнай даты банка.

    Юбілейны лозунг Белаграпрамбанка – «З намі спраўджваюцца мары». Таму гуляйце з Белаграпрамбанкам, будзьце з намі! – падкрэсліла Ганна Свістунова.

    А цяпер радыя паведаміць, што 12 студзеня 2021 года адбыўся фінальны розыгрыш усіх рэкламных гульняў Белаграпрамбанка для тых, хто паспеў да 31 снежня 2020 года аформіць уклады.

    І вось імёны новых пераможцаў, якім удача ўсміхнулася ўжо ў новым – 2021-м – годзе!

    Кватэра дасталася Казачонку Аляксею Мікалаевічу, аўтамабіль – Крывіцкай Галіне Казіміраўне, а чарговыя 100 000 беларускіх рублёў – Ляховіч Раісе Аляксандраўне.

    Заахвочвальныя прызы па 1000 беларускіх рублёў кожны таксама знайшлі сваіх уладальнікаў:

    • Свіршчэўскі Леанід Карлавіч
    • Даўгавечная Людміла Генадзеўна
    • Нядзелька Сяргей Часлававіч
    • Умецкі Сяргей Віктаравіч
    • Сыч Алена Леанідаўна
    • Ахрамовіч Тамара Паўлаўна
    • Самойленка Надзея Іванаўна
    • Астрэйка Крысціна Валер'еўна
    • Бруснева Святлана Васільеўна
    • Анісковіч Валянціна Васільеўна
    12 студзеня 2021 года ў студыі «Вечаровы ўраган прызоў» адбыўся апошні – фінальны – розыгрыш трох рэкламных гульняў Белаграпрамбанка
    12 студзеня 2021 года ў студыі «Вечаровы ўраган прызоў» адбыўся апошні – фінальны – розыгрыш трох рэкламных гульняў Белаграпрамбанка

    Віншуем усіх пераможцаў рэкламных гульняў Белаграпрамбанка і зычым новых поспехаў і перамог! А таксама спяшаемся нагадаць усім-усім, што ў новым годзе ўкладчыкаў Белаграпрамбанка чакаюць новыя гульні і акцыі, розыгрышы буйных прызоў і прыемныя сюрпрызы. Бо фінансавай установе ў гэтым годзе спаўняецца 30 год! І банк гатовы ў год свайго юбілея дарыць падарункі сваім кліентам і партнёрам. Сачыце за нашымі навінамі і будзьце з намі!

    Рэкламная гульня «Зарабі на заначцы!»
    Перыяд правядзення: з 1 кастрычніка 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3860 выдадзена МАРГ РБ 25.09.2020
    Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520

    Рэкламная гульня «Тачка за заначку!»
    Перыяд правядзення: з 1 лістапада 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3873 выдадзена МАРГ РБ 21.10.2020
    Арганізатар – ТАА «ТДІ ПРОМАІВЭНТ» УНП 190771520

    Рэкламная гульня «Кватэра за заначку!»
    Перыяд правядзення: з 1 снежня 2020 да 12 сакавіка 2021
    Пасведчанне аб дзярж.рэгістрацыі №3900 выдадзена МАРГ РБ 27.11.2020   

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць