Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Кіруйце грашовымі патокамі кампаніі з Саsh-Pooling Белаграпрамбанка

    10.05.2022

    Паважаныя кліенты - юрыдычныя асобы!

    Рады паведаміць вам аб запуску 1 мая 2022 года новага карпаратыўнага прадукта - функцыянальнага комплексу Саsh-Pooling у падсістэме "Інтэрнэт-Кліент" Белаграпрамбанка.

    Паслуга зацікавіць кампаніі, прадпрыемствы, якія маюць філіялы або структурныя падраздзяленні з адзіным або рознымі УНП, з рахункамі, адкрытымі ў нашым банку.

    З дапамогай паслугі Cash-Pooling вы зможаце:

    1. цэнтралізавана кіраваць грашовымі патокамі сваёй арганізацыі - ажыццяўляць пераводы грашовых сродкаў у беларускіх рублях з / на рахунак галаўнога офіса на / з рахункаў філіялаў або структурных падраздзяленняў (у суме свабоднага астатку);
    2. кантраляваць фінансавыя патокі з дапамогай атрымання доступу да рахункаў філіялаў або структурных падраздзяленняў кампаніі: праглядаць рэшткі грашовых сродкаў на рахунках, расходныя аперацыі, грашовыя паступленні і г.д.

    Адной з асноўных пераваг паслугі Cash-Pooling з'яўляецца аператыўнае скарачэнне касавых разрываў і пазбяганне сітуацыі дэфіцыту сродкаў на рахунках структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў кампаніі, паколькі існуе магчымасць кіраваць сродкамі на рахунках філіялаў. Акрамя таго, вы можаце на сталай аснове кантраляваць грашовыя паступленні і выдаткі ўсіх структурных падраздзяленняў сваёй арганізацыі, падлучаных да паслугі Cash-Pooling.

    Для таго каб стаць атрымальнікам паслуг функцыянальнага комплексу Cash-Pooling, кліенту - юрыдычнай асобе неабходна запоўніць заяву (аферту) з указаннем канкрэтных паслуг Cash-Pooling, якія ён жадае падключыць, і заключыць з Белаграпрамбанкам дагавор. Пасля гэтага паслугі дадзенага комплексу стануць даступныя ў падсістэме "Інтэрнэт-кліент" сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць