Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    «Стартап-марафон»: прамежныя вынікі конкурсу

    06.05.2022

    Рэспубліканская конкурсная праграма Белаграпрамбанка «Стартап-марафон» набірае абароты! Сёння жадаем падзяліцца з вамі прамежнымі вынікамі правядзення конкурсу:

    • прааналізаваны і адабраны заяўкі для ўдзелу ў адукацыйным этапе. Праходзіць навучанне будуць 127 каманд (спіс удзельнікаў каманд зацверджаны і размешчаны на сайце Белаграпрамбанка);
    • з кожнай камандай, якая падала заяўку на «Стартап-марафон», нашымі экспертамі з Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі праведзена дыягнастычная сесія;
    • сфарміравана праграма навучання і зацверджаны графік правядзення заняткаў адукацыйнага этапа «Стартап-марафона», які стартуе 10 мая. У рамках гэтага этапу нашы ўдзельнікі змогуць атрымаць актуальныя і карысныя веды ў галіне Product Manager, якія ім спатрэбяцца пры рэалізацыі іх праектаў (праграма і графік навучання таксама размешчаны на сайце банка).

    А для тых каманд, якія маюць працоўную мадэль праекту, распрацаваную стратэгію пасоўвання свайго прадукта на рынак і бізнэс-план, з 10 мая пачынаецца падача заявак для адбору ў акселератар!

    Да 8 ліпеня чакаем прэзентацыі вашых праектаў на электронную почту startup@belapb.by.

    Арганізатарам, партнёрам і ўдзельнікам «Стартап-марафону» трэба будзе шмат і прадуктыўна працаваць, але мы ўпэўненыя, што дзякуючы нашым сумесным намаганням нам удасца ператварыць інавацыйныя ідэі ў паспяховыя бізнес-праекты!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць