Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У IGrow прайшоў фінал конкурса праектаў Startup Great Challenge

    01.07.2021

    У сталічным Цэнтры прыцягнення (стартап-хабе) Igrow Белаграпрамбанка на вул. Шаранговіча, 4 адбыўся фінальны этап конкурсу інавацыйных праектаў Startup Great Challenge, арганізаваны Мінскім гарадскім тэхнапаркам сумесна з індустрыяльным паркам "Вялікі камень".

    Для ўдзелу ў фінале конкурсу былі адабраны па 10 праектаў у намінацыях Hardware project і Smart project, а таксама 6 прызёраў конкурсу Belarus ICT Startup Award. Эксперты з расійскага інавацыйнага фонду "Сколкава", бізнес-колаў і інвестыцыйных супольнасцяў у ходзе прэзентацыі ўсіх праектаў адабралі пераможцаў.

    У Smart project імі сталі: праект Babyrain Technologies – 1 месца, нейрасетка для класіфікацыі рэнтгенаграм грудной клеткі – 2 месца, партатыўны кардыёграф CardioX – 3 месца. У намінацыі Hardware project: сельскагаспадарчыя дроны Cropfleet – 1 месца, робат для ўнутрычэраўнай дыягностыкі Dragon – 2 месца, дэтэктар нітратаў Greentest – 3 месца.

    Пераможцы змогуць атрымаць статус рэзідэнта Мінскага гарадскога тэхнапарку, бясплатныя кансультацыі ад венчурных і фандрайзінгавых фондаў, а таксама бясплатна ўдзельнічаць у праектах "Сколкава". Прадугледжаны і грашовыя прызы.

    Startup Great Challenge - першы стартап-конкурс з грантамі ад індустрыяльнага парку "Вялікі камень", фінал якога быў арганізаваны на пляцоўцы Цэнтра прыцягнення Igrow у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Белаграпрамбанкам і Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам, падпісаным 31 мая. Нагадаем, пагадненне павінна максімальна пашырыць узаемадзеянне беларускіх стартапаў і індустрыяльнага парку праз сетку цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка.

    Цэнтры прыцягнення Igrow - гэта прасторы на базе цэнтраў банкаўскіх паслуг Белаграпрамбанка для прадстаўнікоў бізнесу, у якіх можна працаваць, праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы. Па ўсёй Беларусі ўжо адкрыта 42 Цэнтры прыцягнення, пераважна ў раённых цэнтрах. Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця і абслугоўвання прадпрымальнікаў, для аказання ўсебаковай прафесійнай падтрымкі рэзідэнтам Цэнтраў прыцягнення - прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць