Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    • Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прысвоіла ААТ "Белаграпрамбанк" адзін з самых высокіх сярод беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў рэйтынгаў: доўгатэрміновы рэйтынг на ўзроўні "В-", кароткатэрміновы - "В", прагноз па доўгатэрміновым рэйтынгу - "Стабільны". Індывідуальны рэйтынг вызначаны на ўзроўні "D/E", рэйтынг падтрымкі – "5".
    • Зацверджана Стратэгія дзейнасці банка на 2006 - 2008 гг., накіраваная на павышэнне канкурэнтаздольнасці і эканамічнай эфектыўнасці яго дзейнасці.
    • Прынята рашэнне пра змену фірменнага стылю банка. Новымі карпаратыўнымі колерамі банка сталі шэры, аранжавы, белы. Распачата ўкараненне новага стандарту афармлення офісаў банка.
    • Прыцягнуты дэбютны сіндыцыраваны крэдыт у аб'ёме 30 млн. еўра. Арганізатарамі сіндыкату выступілі Moscow Narodny Bank (Вялікабрытанія) і Внешторгбанк (Расія). У сіндыкацыі ўзялі ўдзел 14 банкаў з Еўропы, Афрыкі і Азіі.
    • 3 верасня споўнілася 15 гадоў функцыянавання ААТ "Белаграпрамбанк" у якасці самастойнай крэдытна-фінансавай установы. Да дадзенай падзеі было прымеркавана правядзенне пад эгідай Белаграпрамбанка дзвюх канферэнцый: "Рознічныя банкаўскія прадукты і паслугі: тэндэнцыі і перспектывы" і "Знешнегандлёвае фінансаванне ў Рэспубліцы Беларусь", Канферэнцыі такога ўзроўню і маштабу ў Рэспубліцы Беларусь праходзілі ўпершыню.
    • ААТ "Белаграпрамбанк" эмітавала першую банкаўскую картку міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International.
    • Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка па выніках справаздачы Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" С.М. Румаса падтрымаў і ўхваліў пераўтварэнні, якія адбыліся ў дзейнасці банка.
    • ААТ "Белаграпрамбанк" стала першым банкам у краіне, які арганізаваў прыцягненне крэдытных рэсурсаў праз новы для Рэспублікі Беларусь фінансавы інструмент - крэдытныя ноты. Банк прыцягнуў незвязаныя крыніцы фінансавання праз крэдытныя ноты на суму 70 млн. еўра. Арганізатарам выпуску і размяшчэння крэдытных нот сталі VTB Bank Europe plc (Вялікабрытанія) і Banco Finantia S.A. (Партугалія).
    • Па выніках працы за 2006 год ААТ "Белаграпрамбанк" ушанавана залатым медалём нацыянальнага конкурсу "Брэнд года".


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць