Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб наглядальным савеце ААТ «Белаграпрамбанк»

    Наглядальны савет ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – банк) з'яўляецца калегіяльным органам кіравання банка, які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю банка, за выключэннем вырашэння пытанняў, аднесеных заканадаўствам і Статутам банка да кампетэнцыі іншых ворганаў кіравання банка.

    Наглядальны савет банка абраны ў складзе 11 асобаў, што адпавядае Статуту банка: сярод іх 3 асобы – прадстаўнікі дзяржавы (27,3 %), 4 – незалежныя дырэктары (36,4 %).

    36,4 % у складзе наглядальнага савета банка складаюць жанчыны.

    Сярэдні ўзрост чальцоў наглядальнага савета банка складае 56,7 гадоў.

    Патрабаванні да кандыдатаў у склад наглядальнага савета і працэдура іх падбору ўсталяваныя Палажэннем аб наглядальным савеце ААТ «Белаграпрамбанк».
    Наглядальны савет банка штогод праводзіць самаацэнку агульнай эфектыўнасці сваёй работы, самаацэнку дзейнасці чальцоў наглядальнага савета банка, вынікі якой улічваюцца пры планаванні навучання чальцоў наглядальнага савета і матывацыі іх дзейнасці.

    Наглядальны савет банка ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам ААТ «Белаграпрамбанк», Палажэннем аб наглядальным савеце ААТ «Белаграпрамбанк», іншымі лакальнымі прававымі актамі банка і рашэннямі агульнага сходу акцыянераў банка.

    Наглядальны савет ажыццяўляе дзейнасць на планавай аснове.

    Асноўнымі функцыямі наглядальнага савета банка з'яўляюцца:

    • пытанні агульнага кіраўніцтва дзейнасцю банка;
    • пытанні, звязаныя з кампетэнцыяй у галіне кадраў;
    • пытанні, звязаныя з правядзеннем агульнага сходу акцыянераў;
    • пытанні, звязаныя з выпускам і набыццём каштоўных папер;
    • пытанні, звязаныя з маёмасцю і здзелкамі банка;
    • пытанні, звязаныя з адасобленымі падраздзяленнямі і юрыдычнымі асобамі;
    • прыняцце рашэнняў і зацверджанне іншых дакументаў, у тым ліку лакальных прававых актаў, накіраваных на рэалізацыю кампетэнцый наглядальнага савета, прадугледжаных заканадаўствам, Статутам банка, іншымі лакальнымі прававымі актамі банка, і іншае.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць