Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб камітэтах пры наглядальным савеце ААТ «Белаграпрамбанк»

    У ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – банк) дзейнічаюць і штогод перавыбіраюцца 4 камітэты пры наглядальным савеце банка: аўдытарскі камітэт, камітэт па рызыках, камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагародах, камітэт па стратэгіі, якія ўзначальваюцца незалежнымі дырэктарамі.

    Камітэты пры наглядальным савеце банка з’яўляюцца кансультатыўна-дарадчымі ворганами, якія забяспечваюць эфектыўнае выкананне наглядальным саветам банка сваіх функцый па агульнаму кіраўніцтву дзейнасцю банка і падсправаздачныя наглядальнаму савету банка. Камітэты пры наглядальным савеце банка не з’яўляюцца ворганамі кіравання банка, не маюць права дзейнічаць ад імя банка.

    Камітэты пры наглядальным савеце банка ствараюцца ў мэтах папярэдняга разгляду найбольш важных пытанняў, якія датычацца кампетэнцыі наглядальнага савета банка, і спрыяння наглядальнаму савету банка пры ажыццяўленні яго паўнамоцтваў.

    Асноўнай задачай камітэтаў пры наглядальным савеце банка з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі рашэнняў наглядальнага савета банка па пытаннях, якія датычацца іх кампетэнцыі, шляхам паглыбленага вывучэння азначаных пытанняў і выпрацоўкі неабходных рэкамендацый.

    Камітэты ў межах пытанняў, якія датычацца іх кампетэнцыі:

    • аналізуюць працэс рэалізацыі мэтаў і стратэгічнага плана развіцця банка, выканання рашэнняў наглядальнага савета банка;
    • прадстаўляюць наглядальнаму савету банка свае рэкамендацыі і рэгулярную справаздачу аб дзейнасці камітэтаў пры наглядальным савеце банка.

    Камітэты пры наглядальным савеце банка ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам ААТ «Белаграпрамбанк», Палажэннем аб камітэтах пры наглядальным савеце ААТ «Белаграпрамбанк», іншымі лакальнымі прававымі актамі банка і рашэннямі агульнага сходу акцыянераў, наглядальнага савета банка.

    Аўдытарскі камітэт пры наглядальным савеце банка cфарміраваны ў колькасці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль, кіраўнік упраўлення ўнутранага аўдыта. 80 % камітэта складаюць жанчыны.

    Камітэт па рызыках пры наглядальным савеце банка сфармаваны ў колькасці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, службовая асоба, адказная за кіраванне рызыкамі, кіраўнік падраздзялення па рызыках. 20 % камітэта складаюць жанчыны.

    Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагародах пры наглядальным савеце банка сфармаваны ў колькосці 5 асобаў: 2 незалежных дырэктара, 1 чалец наглядальнага савета, кіраўнік кадравага падраздзялення, кіраўнік фінансавага падраздзялення. 100 % камітэта складаюць мужчыны.

    Камітэт па стратэгіі пры наглядальным савеце банка сфармаваны ў колькасці 4 асобаў: 1 незалежны дырэктара, 2 чальцы наглядальнага савета, 1 намеснік старшыні праўлення. 25 % камітэта складаюць жанчыны.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць