Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў
У рамках супрацоўніцтва з БРУСП «Белдзяржстрах» і БРУПЭІС «Белэксімгарант» кліентам ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляецца магчымасць заключэння дагавораў абавязковага страхавання:
1. Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
- Тэрмін страхавання - ад 15 дзён да аднаго года;
- Тэрмін страхавання пры набыцці і атрыманні транспартнага сродку да яго рэгістрацыі - на 15 дзён;
- Тэрыторыя дзеяння - Рэспубліка Беларусь.
Таксама банк прымае аплату другіх частак страхавога ўзносу ў беларускіх рублях.
2. Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Міжнароднае страхаванне».
- Тэрмін страхавання - ад 15 дзён да аднаго года;
- Тэрыторыя дзеяння - Расійскай Федэрацыі.
Памер страхавога ўзносу (магчымасці прымянення скідак) разлічваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, аплата праводзіцца ў беларускіх рублях.
Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які пацвярджае асобу.
Аб магчымасці заключэння дагавораў абавязковага страхавання ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» удакладняйце ў Кантакт-цэнтры па нумары 136 або непасрэдна ў самім падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк».



