Уклад (дэпазіт) «Альтэрнатыва плюс»
Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Альтэрнатыва плюс»
- Валюта ўкладу BYN
- Тып ўкладу Безадзыўны
- Тэрмін капіталізацыі штомесячны
- Сума ад 1500 BYN
Памер працэнтных ставак з 01.01.2026:
| Валюта ўкладу | Тэрмін укладу | Від працэнтнай стаўкі | Памер працэнтнай стаўкі, % гадавых |
|---|---|---|---|
| Беларускія рублі | 370 дзён | Пераменная |
14,60% (СР*+4,85)
|
| Беларускія рублі | 1110 дзён | Пераменная |
15,00% (СР*+5,25)
|
- Від дагавора банкаўскага ўкладу (дэпазіту) Тэрміновы безадзыўны
- Валюта ўкладу (дэпазіту) Беларускія рублі
- Спосаб адкрыцця ўкладу (дэпазіту) У падраздзяленні банка
- Тэрмін захоўвання грашовых сродкаў 370, 1110
- Сума мінімальнага першапачатковага ўзносу 1500 беларускіх рублёў
- Від працэнтнай стаўкі Пераменная
- Папаўненне ўкладу (дэпазіту) Не дапускаецца
Працэнты па ўкладу (дэпазіту) налічваюцца штомесяц
Працэнты па ўкладу (дэпазіту) выплачваюцца:
- шляхам прылічэння да сумы ўкладу (дэпазіту) (капіталізацыі);
- шляхам безнаяўнага пералічэння на рахунак, указаны ў заяве.
Уклад можа быць вернуты датэрмінова толькі са згоды банка.
Памер працэнтнай стаўкі, якая выкарыстоўваецца для пераліку працэнтаў пры датэрміновым вяртанні ўкладу - Стаўка, якая дзейнічае па ўкладу "да запатрабавання" ў беларускіх рублях на дату здзяйснення аперцыі.
- Частковае запатрабаванне сумы ўкладу (дэпазіту) Не прадугледжана, за выключэннем сум капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў
- Датэрміновае скасаванне ўкладу (дэпазіту) Не прадугледжана
- Падаўжэнне ўкладу (дэпазіту) на новы тэрмін (аналагічны першапачатковаму тэрміну ўкладу (дэпазіту)) Не прадугледжана
- Магчымасці заключэння ўкладу (дэпазіту) на імя іншай асобы Не прадугледжана
Зварот ўкладу (дэпазіту) па канчатку тэрміна захоўвання і належныя па ім працэнты:
- ажыццяўляецца ў валюце ўкладу (дэпазіту) шляхам пералічэння на бягучы рахунак, указаны кліентам пры адкрыцці ўкладу (дэпазіту) або на бягучы рахунак, указаны кліентам у заяве;
- у дзень названага пералічэння рахунак па ўліку ўкладу (дэпазіту) закрываецца.



