Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Паслуга «SMS-банкінг» дазваляе аператыўна ажыццяўляць аплату розных паслуг, атрымліваць інфармацыю па асабістай банкаўскай аплатнай картцы, блакаваць/ разблакоўваць карткі з дапамогай адпраўкі SMS-паведамленняў з мабільнага тэлефона на кароткі нумар 1250.

    ААТ «Белаграпрамбанк» не спаганяе плату за карыстанне паслугай, Вы плаціце толькі за адпраўляемае Вамі SMS-паведамленне па тарыфах Вашага аператара мабільнай сувязі.

    Для працы з паслугай Вам неабходна.

    • быць трымальнікам карткі Банка*; 
    • мець у наяўнасці спраўную мабільную прыладу, якая дазваляе адпраўляць SMS-запыты; 
    • з'яўляцца абанентам аператараў мабільнай сувязі «A1», «МТС» або «life:)».

    * у сістэме можна працаваць з усімі актыўнымі карткамі Банка за выключэннем карпаратыўных.

    Паслугі «SMS-банкінг» і «USSD-банкінг» падключаюцца адначасова:

    1. Самастойна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»:

    Для гэтага Вам неабходна:

    • аўтарызавацца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»;
    • увайсці ў пункт «Паслугі банка» – «Рэгістрацыя USSD-банкінгу і SMS-банкінгу» і далей, увёўшы неабходныя даныя, прайсці працэдуру рэгістрацыі;
    • для актывацыі паслуг «USSD-банкінг» і «SMS-банкінг» неабходна ўвайсці ў USSD-меню або SMS-меню, выбраць або ўвесці адпаведную каманду (ACTIVATE <код актывацыі>). Код актывацыі адлюстроўваецца ў інфармацыі пра плацёж – раздзел «Архіў аперацый».

    2. Звярнуўшыся ў любое падраздзяленне Банка.

    Пры звароце ў падраздзяленне Банка Вам неабходна:

    • запоўніць заяву на падключэнне паслуг «USSD-банкінг» і «SMS-банкінг».

    3. Самастойна ў інфакіёску або банкамаце.

    Для гэтага Вам неабходна:

    • уставіць картку ў прыладу і ўвесці PIN-код;
    • увайсці ў пункт «Паслугі банка» – «Рэгістрацыя USSD-банкінгу і SMS-банкінгу» і кіравацца далейшымі падказкамі.
    • для актывацыі паслуг «USSD-банкінг» і «SMS-банкінг» неабходна ўвайсці ў USSD-меню або SMS-меню, выбраць або ўвесці адпаведную каманду (ACTIVATE <код актывацыі>). Код актывацыі друкуецца на карт-чэку пасля праходжання працэдуры рэгістрацыі.
    Існуе тры спосабы падключэння, але спачатку неабходна азнаёміцца з Правіламі карыстання паслугамі «USSD-банкінг» і «SMS-банкінг»

    1 Атрыманне інфармацыі аб даступнай суме па картцы.

    2 Ажыццяўленне плацяжоў:

    • аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі;
    • аплата паслуг Інтэрнэт-правайдараў;
    • аплата паслуг аператараў кабельнага тэлебачання;
    • аплата кватэрнага тэлефона аператара РУП «Белтэлекам»;
    • папаўненне электронных гаманцоў;
    • ажыццяўленне іншых плацяжоў.

    3 Адмена актывацыі паслугі «SMS-банкінг».

    4 Блакаванне / разблакаванне карткі.

    5 Падключэнне / адключэнне 3D-Secure і БелКарт-ІнтэрнэтПароль.

    Як карыстацца паслугай «SMS-банкінг».

    Для правядзення плацяжу ці атрымання інфармацыі па картцы Вам неабходна адправіць SMS-паведамленне на кароткі нумар 1250. 

    Набор SMS-паведамленняў павінен ажыццяўляцца ва ўстаноўленым фармаце, з выкарыстаннем лацінскіх літар. 

    Набор сумы плацяжу (нумары тэлефона ці нумары асабовага рахунку) ажыццяўляецца толькі лічбамі без падзельнікаў. 

    Падзельнікам паміж асобнымі элементамі SMS-паведамлення пры выкарыстанні каманд ACTIVATE і OPLATA з'яўляецца АДЗІН ПРАБЕЛ. 

    Паміж камандамі і апошнімі 4 лічбамі карткі прабел не выкарыстоўваецца

    Без прабелу набіраюцца наступныя каманды: OSTATOK, BLOCK, UNBLOCK, ON3DS, OFF3DS.

    Фармат паведамленнняў

     

      Фармат паведамленнняў Адказнае паведамленне
    Актывацыя паслугі «SMS-банкінг» ACTIVATE <код актывацыі> Пацвярджэнне аперацыі
    Дэактывацыя паслугі «SMS-банкінг» OTMENA Пацвярджэнне аперацыі
    Прагляд даступнага астатку па картцы, нумар якой заканчваецца на NNNN OSTATOK[NNNN] Памер даступнага астатку па картцы
    Блакаванне карткі BLOCK[NNNN] Пацвярджэнне аперацыі
    Разблакаванне карткі UNBLOCK[NNNN] Пацвярджэнне аперацыі
    Аплата паслуг OPLATA[NNNN] <услуга> <лицевой счет> [сумма] Пацвярджэнне аперацыі
    Падключыць 3D-Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль ON3DS[NNNN] Пацвярджэнне аперацыі
    Адключыць 3D-Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль OFF3DS[NNNN] Пацвярджэнне аперацыі

    дзе [NNNN] – апошнія 4 (чатыры) лічбы карткі;

    <паслуга> – ідэнтыфікатар паслугі: кароткі код, прысвоены кожнай паслузе, даступнай для аплаты праз «SMS-банкінг»;

    [сума] – сума здзяйснянай аперацыі, уводзіцца лічбамі без падзельнікаў;

    <асабовы рахунак> – унікальны ідэнтыфікатар абанента ў пастаўшчыка паслуг (а/р, нумар тэлефона, нумар дамовы і да т.п.);

    Прыклады паведамленняў

     

    Аперацыя SMS-паведамленне
    Праглядзець рэшту грашовых сродкаў па картцы, апошнія лічбы якой 1234 ostatok1234
    Залічыць 2,5 рублі на нумар тэлефона МТС 297000100, аплаціўшы па картцы, нумар якой заканчваецца на 1234 oplata1234 mts 297000100 2,5
    Залічыць 2,5 рублі на нумар тэлефона VELCOM 447000100, аплаціўшы па картцы, нумар якой заканчваецца на 1234 oplata1234 A1 297000100 2,5
    Аплаціць ByFly у суме 15 руб. у г. Мінску па асабовым рахунку 1234567890 па картцы, нумар якой заканчваецца на 1234 oplata1234 BFMN 1234567890 15
    Адмяніць актывацыю паслугі SMS-банкінг otmena
    Заблакаваць картку, нумар якой заканчваецца на 1234 block1234
    Разблакаваць картку, нумар якой заканчваецца на 1234 Unblock1234
    Падключыць 3D-Secure і БелКарт-ІнтэрнэтПароль на картку, нумар якой заканчваецца на 1234 on3ds1234
    Адключыць 3D-Secure і БелКарт-ІнтэрнэтПароль на картку, нумар якой заканчваецца на 1234 off3ds1234

    Заўвагі:

    - - пры аплаце паслуг аператараў мабільнай сувязі карыстальнік паслугі можа аплаціць любы тэлефон любога аператара, незалежна ад таго, абанентам якога аператара з'яўляецца сам карыстальнік паслугі. Пры гэтым, набор нумара тэлефона, за які здзяйсняецца аплата, ажыццяўляецца з улікам кода аператара (г.зн. пазначаюцца апошнія 9 лічбаў поўнага нумара тэлефона).

    - пры аплаце паслуг РУП «Белтэлекам» карыстальнік паслугі пазначае апошнія 7 лічбаў поўнага нумара тэлефона.

    Ідэнтыфікатар плацяжоў

     

    <ідэнтыфікатар плацяжу> Апісанне
    Аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі
    MTS СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС)
    А1 УП А1
    LIFE ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый»
    Белтэлекам. Byfly, ZALA, Максіфон, Разумны дом
    BFMN г. Мінск
    BFMNO Мінская вобласць
    BFBO  Брэсцкая вобласць
    BFVO Віцебская вобласць
    BFGMO Гомельская вобласць
    BFGRO Гродзенская вобласць
    BFMGO Магілёўская вобласць
    Белтэлекам. Тэлефон
    TELMN г. Мінск
    TELMNO Мінская вобласць
    TELBO Брэсцкая вобласць
    TELVO Віцебская вобласць 
    TELGMO Гомельская вобласць
    TELGRO  Гродзенская вобласць 
    TELMGO Магілёўская вобласць
    CTV СТАА «Космас ТБ» (Мінск)
    Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія
    A1NET  A1-Дамашні інтэрнэт і ТБ
    MTSNET MTS-Дамашні інтэрнэт
    DST Справавая сетка
    CTV Космас ТБ
    Банкаўскія, фінансавыя паслугі. Электронныя грошы
    EASYPAY  Папаўненне EasyPay
    WMB Продаж WMB

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць