Увазе крэдытаатрымальнікаў
Паважаныя крэдытаатрымальнікі ААТ «Белаграпрамбанк»!
Змяняецца кошт паслугі "Інфармаванне крэдытаатрымальнікаў аб памеры плацяжу па крэдыце", і з 01.07.2025 яе памер складзе 0,40 беларускіх рублёў.
У выпадку нязгоды са змяненнямі крэдытаатрымальнік мае права да ўступлення ў сілу змяненняў адмовіцца ад прадастаўлення паслугі. Адмова ажыццяўляецца шляхам накіравання ў банк заявы ў адвольнай форме з патрабаваннем скасаваць пагадненне аб прадастаўленні паслугі.
Паважаныя крэдытаатрымальнікі ААТ «Белаграпрамбанк»!
Інфармуем вас аб магчымасці атрымання інфармацыі аб запазычанасці па крэдытнай дамове, заключанай з ААТ «Белаграпрамбанк».
Інфармацыя прадастаўляецца пры асабістым звароце ў падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк», адзін раз у месяц без спагнання ўзнагароджання (платы) па форме, устаноўленай заканадаўствам, не пазней як за 10 рабочых дзён з даты звароту.
Паважаныя крэдытаатрымальнікі ААТ "Белаграпрамбанк"!
З мэтай зніжэння фінансавай нагрузкі прапануем крэдытаатрымальнікам, якія заключылі з ААТ "Белаграпрамбанк" (далей - Банк) крэдытныя дагаворы ў доларах ЗША (далей - Дагавор), звярнуцца ў падраздзяленне Банка, у якім быў аформлены Дагавор, з пісьмовай заявай аб зніжэнні памеру працэнтаў да 5 % гадавых.