Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Mastercard Standard «Студэнцкая картка»

    • бясплатны выпуск
    • money-back 0,7%
    • міжнародная картка
    Плаціце ў адзін дотык

    Плаціце ў адзін дотык

    Apple Pay Samsung Pay Mi Band Pay

    З дапамогай студэнцкай карткі Mastercard Standard можна не толькі праводзіць безнаяўныя аперацыі, але і выкарыстоўваць яе як доступ ва ўстанову адукацыі, бібліятэку, інтэрнат, і т. д.

     

    УМОВЫ ВЫПУСКУ:

    Валюта рахунка

    BYN

    Тэрмін дзеяння карткі

    роўны тэрміну навучання

    Плата за выпуск карткі

    бясплатна

    Дызайн карткі

    індывідуальны (усталёўваецца ВНУ).
       

    Перавагі студэнцкай карткі:

     

    Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.

    Белаграпрамбанк і Mastercard пашыраюць магчымасці банкаўскай карты і дазваляюць атрымліваць дадатковыя скідкі і бонусы.

    Атрымлівайце 1 бонус за кожныя 40 беларускіх рублёў безнаяўных аперацыяў. Пры ўмове ажыццяўлення аперацый у справаздачным месяцы на суму 100 беларускіх рублёў і вышэй.

    Бонусы

    Бонусы - гэта падарункавыя сертыфікаты або купоны на зніжкі, якія вы можаце атрымаць на сайце за балы.

    Балы налічваюцца за пакупкі, аплачаныя па карце ў адпаведнасці з умовамі праграмы лаяльнасці. З дзейнымі ўмовамі па налічэнні балаў вы можаце азнаёміцца тут.

    Зніжкі

    Вы можаце скарыстацца спецыяльнымі прывілеямі для картак Mastercard. З прапановамі і акцыямі, якія дзейнічаюць для ўсіх трымальнікаў картак Mastercard можна азнаёміцца тут.

    Акрамя таго, ваша карта ўдзельнічае ў праграме лаяльнасці "Моцная картка". А гэта мора скідак і прывілеяў!

    Рэгістрацыя ў Асабістым кабінеце

    Асабісты кабінет - гэта ваш асабісты ўліковы запіс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб налічаных вам балах і атрыманых вамі бонусных прапановах. Для таго, каб патрапіць у Асабісты кабінет - трэба зарэгістравацца на сайце Master-bonus.

    Працэдура рэгістрацыі простая:

    1. Увядзіце нумар тэлефона;
    2. Пацвердзіце яго кодам са SMS адпраўленым на ўказаны нумар;
    3. Азнаёмцеся і адзначце сваю згоду з дакументамі.

    Падвойныя магчымасці

    Ваш лагін і пароль падыходзіць адразу да двух асабістых кабінетаў: на сайце Master-bonus і на сайце "Моцная картка".

    Перайсці ў Асабісты кабінет "Моцная картка" і вярнуцца назад вельмі проста:

    1. Знайдзіце «Мой кабінет» (правы верхні вугал экрана на камп'ютары або самы ніжні пункт у меню Асабістага кабінета на тэлефоне);
    2. Абярыце Асабісты кабінет «Моцная картка». Вярнуцца назад з «Моцнай карткi» вы можаце сапраўды гэтак жа.

    Даданне карты

    У асабісты кабінет вы можаце дадаць любую колькасць карт, якія ўдзельнічаюць у праграме лаяльнасці Master-bonus і кіраваць імі:

    1. Зайдзіце ў раздзел «Мае карты»;
    2. Націсніце «Дадаць карту» і выконвайце інструкцыі сайта.

    Абмен балаў на Бонусы

    Назапашаныя балы вы можаце абмяняць на прыемныя бонусы.

    1. Зарэгіструйцеся / аўтарызуйцеся на сайце Master-bonus;
    2. Зайдзіце ў раздзел Бонусы;
    3. Абярыце ў каталогу вас цікавіць бонусную прапанову;
    4.  У картцы бонуснай прапановы ў раздзеле «Даступна балаў» абярыце карту, балы якой вы хочаце выкарыстаць. Калі ў вас дададзена толькі адна карта ў асабістым кабінеце, то балы гэтай карты будуць скарыстаны аўтаматычна.
    5. Націсніце "Атрымаць купон", пацвердзіце выбар;
    6.  З вашага бонуснага рахунку спішуцца балы;
    7.  Атрыманая бонусная прапанова адаб'ецца ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Бонусы».

    Парадак налічэння балаў

    Балы налічваюцца за безнаяўныя аплаты па карце за пакупкі ў рознічных магазінах і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць у розніцу, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. 1 бал за кожныя 40 беларускіх рублёў пры ўмове здзяйснення аперацый у справаздачным месяцы на суму ад 100 беларускіх рублёў. Балы не налічваюцца:

    1. за аперацыі, здзейсненыя ў казіно, букмекерскіх канторах, іншых гульнявых установах, у тым ліку электронных (інтэрнэт-сайты, мабільныя прыкладанні і да т.п.);
    2. за аперацыі, здзейсненыя ў банкаматах і інфакіёсках, праз іншыя прылады самаабслугоўвання і ў касах банкаў, у тым ліку размяшчэнне і папаўненне дэпазітаў;
    3. за аплату крэдытных абавязацельстваў, плацяжы ў сістэме АРІП, плацяжы ў інтэрнэт-банкінгу і мабільным банку;
    4. аплата тэлефонаў, купля латарэйных білетаў, дарожных чэкаў, аблігацый або каштоўных металаў;
    5. за грашовыя пераводы з карты на карту, з карты на рахунак і да т.п.;
    6. за плацяжы і грашовыя пераводы праз сэрвісы;

    Па безнаяўных аперацыях па картцы могуць налічвацца дадатковыя балы ў рамках акцый, якія рэалізуюцца банкам. Заўсёды сочыце за навінамі, каб не прапусціць цікавыя і карысныя акцыі з выдатнымі ўмовамі па налічэнні балаў!

    Згаранне балаў

    Нажаль, балы не вечныя. Налічаныя і нявыкарыстаныя балы згараюць па заканчэнні 180 каляндарных дзён з даты іх залічэння на бонусны рахунак. Замест іх пачынаюць назапашвацца новыя жыццярадасныя балы, якія нічога не ведаюць пра долю папярэдніх балаў.

    Не дазваляйце балам згараць - абменьвайце іх на бонусныя прапановы.

    ПГУП «Лінія тока» прадастаўляе зніжку ў памеры 5% на ўсе тавары (буйная і дробная бытавая тэхніка) у краме "Лінія току" па адрасе: г. Рагачоў, вул. Кірава, 16А.

    ІП Навіцкая І.В. прадастаўляе зніжку ў памеры 1% на ўсе тавары (жывыя кветкі, сувенірная прадукцыя, насенне, біжутэрыя, галантарэйныя тавары) у магазіне "Поры года" па адрасе: г. Рагачоў, вул. Леніна, 49а.

    ПГУП "Планета рамонту" прадастаўляе зніжку ў памеры 2% на ўсе тавары (дзверы, вокны, шпалеры, падлогавыя пакрыцці і інш.) у краме "Планета рамонту" па адрасе: г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 12.

    ПГУП "Лінія току"  прадастаўляе скідку 5% на ўсе тавары (буйная і дробная бытавая тэхніка) у краме "Лінія току" па адрасе: г. Рагачоў, вул. Кірава, 16А

    Па заключанаму паміж партнёрам банка і кліентам банка дагавору на рэалізацыю тавараў (работ, паслуг), іншых аб'ектаў грамадзянскіх правоў банк не прымае на сябе правоў і (або) абавязкаў і не нясе адказнасці за яго выкананне.

    Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:

    • Здзяйсняць плацяжы
    • Пераводзіць грошы
    • Змяняць ПІН-код
    Спампаваць для iOS Спампаваць для Android
    Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:

    Іншыя прапановы ад банка

    Visa
    Visa Classic. Эмиссия временно приостановлена
    Падрабязней
    Visa
    Visa Gold
    Падрабязней
    Visa
    Visa Infinite Пакет «Премиум»
    Падрабязней
    Visa
    Visa Platinum пакет «Премиум»
    Падрабязней

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць