Mastercard Unembossed «Дакрананнi». Эмісія часова прыпынена
Картка «Дакранання» - для людзей з вялікім сэрцам!
- ад кошту карты на дабрачыннасць 50%
- ад сумы плацяжу на дабрачыннасць 0,3%
- сума на дабрачыннасць падвойваецца банкам
Mastercard Unembossed «Дакрананні» - дабрачынная банкаўская плацежная картка «Дакрананнi», якая выпускаецца ў рамках сумеснага праекта з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard і мясцовым дабрачынным фондам «Дакрананнi да жыцця».
Для таго, каб здзяйсняць дабрачыннасць, няма неабходнасці асобна наведваць Банк і афармляць якія-небудзь дакументы, дастаткова здзяйсняць звычайныя штодзённыя пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу з выкарыстаннем карткі «Дакрананні» ад ААТ «Белаграпрамбанк».
УМОВЫ ВЫПУСКУ:
| Валюта рахунку | BYN / USD / EUR |
| Тэрмін дзеяння карткі | 6 гадоў |
| Плата за выпуск карткі | 21 BYN |
Дапамагаць дзецям вельмі проста:
- Пры куплі карткі 50% ад яе кошту пералічваецца ў дабрачынны фонд «Дакрананне да жыцця».
- Вы здзяйсняеце безнаяўны платеж1 ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) з выкарыстаннем дабрачыннай карткі Mastercard «Дакрананнi» і 0,3% ад сумы безнаяўнага плацяжу пералічваецца ў дабрачынны фонд «Дакрананне да жыцця» з вашага рахунку.
- Белаграпрамбанк у салідарнасць з вамі падвойвае суму і пералічвае 0,3% ад сумы безнаяўнага плацяжу за кошт уласных сродкаў.
1 безнаяўны плацёж - сума расходных безнаяўных аперацый у рамках дабрачыннага праекта «Дакрананнi», да якіх адносяцца: аперацыі па аплаце тавараў (работ, паслуг) у арганізацыях гандлю (сэрвісу), аперацыі без прад'яўлення дабрачыннай карткі, а менавіта аперацыі па аплаце тавараў (работ, паслуг) праз глабальную сетку Інтэрнэт.
Да вашага рахунку можа быць выпушчаная і дадатковая картка на члена вашай сям'і, якая будзе працаваць па такім жа прынцыпе.
Сабраныя грашовыя сродкі фондам «Дакрананне да жыцця» будуць выдаткаваны на лячэнне і рэабілітацыю дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі, арганізацыю і дапамогу ў праграмах аздараўлення дзяцей, дапамогу дзіцячым анкалагічным і гематалагічным клінікам.
Падрабязную інфармацыю можна паглядзець на афіцыйным сайце дабрачыннага фонду «Дакрананне да жыцця».
Кожны трымальнік дабрачыннай карткі «Дакрананнi» зможа асабіста ўбачыць, куды былі выдаткаваны сабраныя грашовыя сродкі з дапамогай справаздач, якія Белаграпрамбанк на пастаяннай аснове будзе размяшчаць на сваім сайце.
Дапаможам дзецям лёгкім дакрананнем!
Падрабязна азнаёміцца з тарыфамі банка можна тут.
Як выпусціць картку?
Даступныя аперацыі па картцы ў мабільным дадатку:
- Здзяйсняць плацяжы
- Пераводзіць грошы
- Змяняць ПІН-код



