Інфармацыя аб пераходзе на новае праграмнае забеспячэнне
Паважаныя кліенты!
Белаграпрамбанк пачаў пераход на новае праграмнае забеспячэнне. Работы накіраваны на павышэнне ўстойлівасці, надзейнасці і якасці абслугоўвання кліентаў. У гэты перыяд будуць уводзіцца часовыя абмежаванні на аказанне асобных аперацый і сэрвісаў.
Каб пераход быў для вас максімальна камфортным, мы будзем інфармаваць аб ходзе правядзення работ, аднаўленні працы сэрвісаў і зняцці абмежаванняў на аказанне банкаўскіх паслуг.
З падрабязнай інфармацыяй аб запланаваных абмежаваннях можна азнаёміцца тут.
з 12:00 20.10.2025:
- часова абмежавана кур'ерская і паштовая дастаўка банкаўскіх плацежных картак для фізічных асоб
з 10:00 24.10.2025:
- часова абмежаваны прыём заявак і заключэнне дагавораў на выпуск крэдытных картак
з 10:00 27.10.2025:
- часова абмежаваны прыём заяў на ўстанаўленне ліміту авердрафту і змяненне ліміту авердрафту.
- часова абмежавана адкрыццё дагавораў бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак
- часова абмежаваны выпуск і перавыпуск банкаўскіх плацежных картак
з 12:00 27.10.2025 для юрыдычных асоб і ІП
- часова абмежаваны выпуск і перавыпуск банкаўскіх плацежных картак
- часова абмежавана рэгістрацыя дагавораў новага тэрмінальнага абсталявання і інтэрнет-рэсурсаў для арганізацый гандлю (сэрвісу), а таксама змяненні па іх.
Банк просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці і дзякуе кліентам за разуменне.



