Аб прыпынэннi аказання паслугi
Паважаныя кліенты!
Інфармуем, што ў ПЗ «Інтэрнэт-банкінг» прыпынена афармленне заявак на прадастаўленне крэдытаў і заключэнне крэдытных дагавораў фізічных асоб, а таксама дадатковых пагадненняў да дагавора бягучага (разліковага) рахунку, якія змяшчаюць умовы авердрафтнага крэдытавання. Падпісанне зацверджаных заявак на прадастаўленне крэдытаў, аформленых раней з выкарыстаннем ПЗ «Інтэрнэт-банкінг», магчыма ў ПЗ «Мабільным Інтэрнэт-банкінг» і ў падраздзяленнях банка.
Акрамя таго, інфармуем, што з 05.05.2025 часова прыпыняецца магчымасць афармлення заявак па крэдытам фізічных асоб:
- з выкарыстаннем ПЗ «Мабільны інтэрнэт-банкінг» па крэдытным прадуктам «Вялікія магчымасці», «На раз!», «Суперсіла 2.0», «Крэдыт на аўтамабіль онлайн»;
- з выкарыстаннем ПЗ «Мабільны інтэрнэт-банкінг» i ў падраздзяленнях банка па крэдытнаму прадукту «Рэфінансаванне крэдытаў на спажывецкія патрэбы».
Аб аднаўленні магчымасці афармлення заявак на крэдыт будзе паведамлена дадаткова.
Таксама інфармуем, што з 17.30 06.05.2025 па 9.30 07.05.2025 будзе прыпыненая магчымасць заключэння крэдытных дагавораў на спажывецкія патрэбы фізічнымі асобамі з выкарыстаннем лічбавых каналаў (у тым ліку ў ПЗ «Мабільны Інтэрнэт-банкінг»). Просім ўлічыць дадзеную інфармацыю пры планаванні выкарыстання паслуг па заключэнні крэдытных дагавораў онлайн.
Прыносім свае прабачэнні за часовую нязручнасць!