Аб продажы сярэбраных памятных манет і памятных банкнот "80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".
Паважаныя кліенты!
ААТ "Белаграпрамбанк" з 08.05.2025 прыступіў да продажу сярэбраных памятных манет і памятных банкнот "80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".
Памятныя манеты і банкноты, выпушчаныя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь да знамянальнай і юбілейнай даты, можна набыць у структурных падраздзяленнях банка па наступных цэнах:
- сярэбраную памятную манету наміналам 20 рублёў - за 475 беларускіх рублёў з улікам ПДВ;
- памятную банкноту наміналам 80 рублёў - за 155 беларускіх рублёў з улікам ПДВ.
Інфармацыя аб наяўнасці памятных манет і банкнот у структурных падраздзяленнях банка на пачатак рабочага дня, цэнах на іх размяшчаецца на сайце банка ў раздзеле "Вітрына каштоўнасцей".