Аб магчымасці выдаленага адкрыцця віртуальных карт «Драйв», «O-GO» і «ПеракростАК»
Паважаныя кліенты!
З 6 лютага 2026 года аформіць картку Белаграпрамбанка стане яшчэ прасцей. Мы запускаем магчымасць выдаленага адкрыцця віртуальных карт «Драйв», «O-GO» і «ПеракростАК».
Як гэта працуе?
Не трэба ісці ў аддзяленне і чакаць вырабу пластыка. Усё, што вам трэба - гэта наш мабільны дадатак. Абярыце карту, аформіце яе за некалькі хвілін - і яна адразу з'явіцца ў дадатку.
Чаму гэта зручна?
Віртуальная карта - гэта ваш хуткі доступ да пакупак, яна ідэальна падыходзіць для паўсядзённых трат, анлайн-шопінгу.
Паспрабуйце новы сэрвіс: адкрыйце прыкладанне і абярыце сваю карту. Гэта бясплатна і займае ўсяго пару хвілін.



