- Банк распачаў крэдытаванне кліентаў у замежнай валюце.
- Усталяваны карэспандэнцкія адносіны з вядучымі замежнымі банкамі: Deutsche Bank AG, Berliner Bank AG, Bankers Trust Company, Bank Handlowy w Warszawie S.A., Credit Suisse, Bank of Ireland і г.д.
- Запушчаны ў эксплуатацыю цэнтральны тэлекамунікацыйны вузел банка, пачалася камп'ютарызацыя яго аддзяленняў, што ў выніку дазволіла сканцэнтраваць апрацоўку ўсіх патокаў інфармацыі ў цэнтральным апараце.
- Укарэнена штодзённае фарміраванне кансалідаванага балансу, які дазваляе аператыўна адсочваць фінансавыя аперацыі.
- Праўленнем банка прынята рашэнне аб арганізацыі ў сістэме "Белаграпрамбанка" службы інкасацыі, атрымана ліцэнзія Нацыянальнага банка на правядзенне адпаведных аперацый.