Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ААТ "Белаграпрамбанк", з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер і членам секцыі фондавага рынку, аказвае брокерскія (пасрэдніцкія) паслугі па куплі-продажы каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Умовы і парадак абслугоўвання

Для ажыццяўлення здзелкі па куплі/продажы каштоўных папер фізічнай асобе неабходна:

  • заключыць Дагавор на брокерскае абслугоўванне на ўмовах, вызначаных Рэгламентам аказання ААТ "Белаграпрамбанк" брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер;
  • адкрыць бягучы (разліковы) рахунак (пры яго адсутнасці) у ААТ «Белаграпрамбанк», або любым іншым банку Рэспублікі Беларусь;
  • адкрыць рахунак «дэпо» (пры яго адсутнасці) у дэпазітарыі ААТ «Белаграпрамбанк», або любым іншым дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь;
  • запоўніць анкету кліента;
  • падаць даручэнне на куплю/продаж каштоўных папер.

Доступ у біржавую гандлёвую сістэму

Банк дае сваім кліентам магчымасць атрымання доступу ў біржавую гандлёвую сістэму ў рэжыме рэальнага часу праз аўтаматызаванае працоўнае месца «Аддалены кліенцкі тэрмінал» аўтаматызаванай сістэмы кіравання «Біржа» (далей – АКТ).

АКТ дазваляе кліенту атрымліваць інфармацыю пра ход таргоў у рэжыме рэальнага часу і рэагаваць на падзеі, што адбываюцца на рынку шляхам выстаўлення заявак на куплю-продаж каштоўных папер, заключэння здзелак. Акрамя таго, АКТ дае кліенту магчымасць аўтаматызаванай выгрузкі гандлёвай інфармацыі.

Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях правядзення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 150-51-10. Час працы: пн-чц: 7:30-16:30, пт: 7:30-15:15, перапынак на абед: 11:30-12:15.

У адпаведнасці з п.5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № № 76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання прац і аказання паслуг брокерам.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць