Давернае кіраванне грашовымі сродкамі
ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна ўзаемадзейнічае з банкамі-контрагентамі ў сферы прыцягнення і размяшчэння свабодных грашовых сродкаў з выкарыстаннем для гэтых мэт наступных фінансавых інструментаў:
ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) зыходзячы з наступных прынцыпаў:
- справядлівай канкурэнцыі на міжбанкаўскім рынку;
- належнага выканання сваіх абавязацельстваў перад банкамі-контрагентамі.
Аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў), заключаных банкам з банкамі-контрагентамі. У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе міжбанкаўскіх крэдытных (дэпазітных) дагавораў.
Асноўнымі валютамі аперацый прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) у ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляюцца:
- долары ЗША (USD);
- ЕЎРА (EUR);
- расійскія рублі (RUB);
- беларускія рублі (BYN).
Стаўкі і тэрміны па аперацыях прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Reuters Dealing ці Bloomberg (код у сістэме – BAGR) або па тэлефонах:
+375 (17) 218 58 20;
+375 (17) 218 58 26.
Індыкатыўныя стаўкі размяшчаюцца на старонцы банка ў сістэмах інфармацыйных агенцтваў Reuters і Bloomberg (BAGR)
ААТ "Белаграпрамбанк" актыўна праводзіць аперацыі на рынку FOREX у межах вызначаных лімітаў на банкі-контрагенты. У выпадку адсутнасці лімітаў на правядзенне актыўных аперацый ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе праводзіць валютна-абменныя аперацыі на ўмовах split-value або intra-day prepayment.
Аперацыі з банкамі-контрагентамі на рынку FOREX ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў). У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе асобных дагавораў на правядзенне канкрэтнай аперацыі.
Каціроўкі і тэрміны па аперацыях на рынку FOREX узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэмах Reuters Dealing або Bloomberg (код у сістэме – BAGR) ці па тэлефонах:
+375 (17) 218 58 24;
+375 (17) 229 61 15.
Індыкатыўныя курсы размяшчаюцца на старонцы банка ў сістэмах інфармацыйных агенцтваў Reuters і Bloomberg (BAGR).
На карысць сваіх дзелавых партнёраў ААТ "Белаграпрамбанк" аказвае наступныя паслугі:
- набыццё дзяржаўных кароткатэрміновых (ДКА) і доўгатэрміновых аблігацый (ДДА) Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, а таксама кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (КА НБ) на аўкцыёнах (даразмяшчэннях);
- набыццё і продаж ДКА, ДДА, КА НБ на другасным рынку ў выглядзе здзелак куплі-продажу (да пагашэння) і РЭПО;
- шырокі спектр кансультацый па пытаннях функцыянавання рынку дзяржаўных каштоўных папер.
Для працы з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі неабходна:
- заключыць дагавор камісіі на брокерскае абслугоўванне;
- адкрыць рахунак "дэпо" (пры яго адсутнасці) у любым упаўнаважаным дэпазітарыі. Мы прапануем адкрыць рахунак "дэпо" ў дэпазітарыі ААТ "Белаграпрамбанк";
- запоўніць анкету кліента па ўстаноўленай форме для прысваення кліенту ўнікальнага рэгістрацыйнага кода ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".
Больш падрабязную інфармацыю пра аперацыі з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі можна атрымаць па тэлефоне: (017) 229 63 26.