Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

Лізінг абсталявання — гэта аптымальны варыянт набыцця маёмасці прадпрыемствамі, якія не маюць магчымасці адначасова аплаціць поўны кошт тавару. Пры гэтым з улікам усіх пераваг дадзенага віду банкаўскага фінансавання лізінг на абсталяванне выглядае больш прывабным рашэннем у параўнанні з крэдытаваннем.

Праекты па набыцці абсталявання ў лізінг як для малога, так і для буйнога бізнесу ажыццяўляюцца праз даччынае прадпрыемства банка ААТ "Агралізінг".

Умовы здзелкі па лізінгу складаюцца з улікам спецыфікі арганізацыі, яе магчымасцей. Адпаведна, абсталяванне ў лізінг для малога бізнесу будзе набывацца на зусім іншых умовах у параўнанні з набыццём маёмасці буйнымі прадпрыемствамі.

Прадметам лізінгу з'яўляецца абсталяванне для любой галіны прамысловасці, уключаючы будаўніцтва, перапрацоўчую, харчовую, хімічную і іншыя.

Перавагі лізінгу абсталявання:

  • Гнуткая сістэма ўнясення лізінгавых плацяжоў. Памер плацяжоў можа вар'іравацца ў залежнасці ад шэрага фактараў, у тым ліку пры складанні графіка плацяжоў будзе ўлічвацца сезоннасць прыбытковасці прадпрыемства.
  • Прымальная стаўка працэнта. Як і многія іншыя ўмовы набыцця абсталявання на ўмовах лізінгу, памер працэнтнай стаўкі вызначаецца ў індывідуальным парадку для кожнай асобнай здзелкі.
  • Надзвычай кароткія тэрміны разгляду заяўкі і прыняцца рашэння.

На якіх умовах можна набыць прамысловае абсталяванне ў лізінг

  • Валюта разліку графіка лізінгавых плацяжоў: беларускі рубель, долар ЗША, еўра. Валюта ўнясення лізінгавых плацяжоў: беларускі рубель.
  • Памер авансавага плацяжу можа вар'іравацца ад 20% да 40%.
  • Тэрмін лізінгу - ад 12 да 60 месяцаў.
  • Выкупны кошт складае ад 1% да 25% ад кошту абсталявання.

Асноўныя патрабаванні да лізінгаатрымальніка

Акрэсленыя мінімальныя патрабаванні да лізінгаатрымальніка робяць лізінг абсталявання даступным практычна для ўсіх прадпрыемстваў. Асноўным патрабаваннем з'яўляецца неабходнасць пацвердзіць юрыдычны статус і даказаць фінансавую працежаздольнасць

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць