Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе выгадныя ўмовы на набыццё нерухомасці ў лізінг. Прадметам лізінгу для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама для буйных арганізацый могуць стаць як кватэры, так і вытворчыя, складскія, нарыхтоўчыя памяшканні.

Набыццё нерухомасці ў лізінг для бізнесу ажыццяўляецца праз даччынае прадпрыемства банка ААТ "Агралізінг".

Набыццё нерухомасці ў лізінг дазваляе ўнікнуць вялікіх адначасовых затрат і належна размеркаваць свае выдаткі на працягу акрэсленага перыяду.

Перавагі набыцця нерухомасці ў лізінг:

  • Індывідуальны падыход да складання ўмоў здзелкі;
  • Гнуткія прынцыпы фарміравання графіка лізінгавых плацяжоў;
  • Магчымасць выплаціць рэшту сумы датэрмінова без штрафаў і камісій (пры гэтым нерухомасць датэрмінова пераходзіць ва ўласнасць лізінгаатрымальніка);
  • Выгадныя працэнтныя стаўкі;
  • Хуткі разгляд заяўкі;
  • Магчымасць набыцця нерухомасці ў лізінг без унясення дадатковага закладу (забеспячэннем здзелкі з'яўляецца набыты аб'ект нерухомасці).

Пры афармленні лізінгу на будынкі (збудаванні) прадстаўляюцца копіі наступных дакументаў:

  • ведамасці інвентарызацыі і ацэнкі будынка (збудавання);
  • рэгістрацыйнае пасведчанне, выдадзенае РУП "Агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
  • першасных дакументаў, якія сведчаць права ўласнасці і на падставе якіх афармляецца рэгістрацыйнае пасведчанне (дагавор адчужэння, акт прыёмкі-перадачы, акт уводу ў эксплуатацыю і інш.);
  • тэхнічнага пашпарта будынка (збудавання);
  • дзяржаўнага акта (пасведчання) на права карыстацца зямлёй;
  • працоўнай і выканаўчай дакументацыі па будынку (збудаванні), уключаючы зводны план сетак;
  • даведкі ад эксплуатацыйных арганізацый аб адсутнасці прэтэнзій да ўласніка будынкаў (збудаванняў);
  • дакументаў, якія пацвярджаюць запланаваныя прыбыткі, калі аб'ект лізінгу мае вытворчае прызначэнне або магчыма калькуляцыя акупляльнасці праекта;
  • даверанасці ад упаўнаважанай асобы на права падпісання дагавора куплі-продажу маёмасці, дагавораў з банкам (калі дагаворы падпісвае не ўпаўнаважаная ўстаноўчым дакументам асоба);
  • дакументаў (ліцэнзій на ліцэнзуемыя віды дзейнасці), якія пацвярджаюць юрыдычную правамоцнасць кліента весці адпаведныя віды дзейнасці на дату звароту;
  • дакументаў, якія дазваляюць ацаніць фінансавую ўстойлівасць (стабільнасць) лізінгаатрымальнікаў, дзелавую рэпутацыю.

Асноўныя ўмовы лізінгу нерухомасці для юрыдычных асоб:

Для юрыдычных асоб ёсць магчымасць набыць у лізінг другасную нерухомасць.

Першапачатковы ўзнос для юрыдычных асоб складзе ад 20% да 40%, а выкупны кошт- 1%-25%.

Набыць нерухомасць на ўмовах лізінгу можна на тэрмін ад 1 года да 5 гадоў. Пры гэтым аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях з і без прывязкі разліку да замежнай валюты (долары ЗША, еўра).

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць