Эквайрынг
Прымайце аплату тавараў і паслуг карткамі ў сваёй краме або на сайце.
ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляе да 2-х адзінак тэрмінальнага абсталявання або тэрміналаў 3 у 1 (Smart-каса) пры падключэнні Пакетаў паслуг («Smart БЯЗЛІМІТ», «Smart ІП», «Smart ММБ», «Smart ККБ», «Чаго хочуць жанчыны» і «Сваімі рукамі») пры ўмове заключэння дагавора эквайрынгу з фіксаванай платай.*Дата пачатку спагнання фіксаванай платы з 01.02.2026 (падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку прадастаўлення абсталявання можна даведацца ў падраздзяленнях банка, а таксама ў Кантакт-цэнтры банка па кароткім нумары 136) |
|---|
Перавагі эквайрынгу ў ААТ «Белаграпрамбанк»:
- без патрабаванняў да абароту
- гібкая тарыфная палітыка
- магчымасць інтэграцыі практычна з любым касавым рашэннем
- сучаснае і надзейнае абсталяванне
- прыём бескантактавай тэхналогіі аплаты
- бясплатная справаздачнасць на e-mail за любы перыяд
- усяго 2 дакументы для падключэння эквайрынгу
- прыём аплаты з дапамогай плацежных дадаткаў (Apple Pay, Samsung Pay, Белкарт Pay, Garmin Pay, Mi Band Pay, Swoo Pay)
Памер камісіі:
|
па аперацыях, якія ажыццяўляліся па картках, эмітаваных |
Гандлёвы эквайрынг *,% | Інтэрнэт-эквайрынг*, % | Тэрмінал у смартфоне, % | ||
|---|---|---|---|---|---|
| Пры падключэнні Пакета паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» | Абслугоўванне банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ «Белаграпрамбанк» | Пры падключэнні Пакета паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» | Абслугоўванне банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ «Белаграпрамбанк» | ||
| ААТ «Белаграпрамбанк» | 0.79 | 1.2 | 1.5 | 1.7 | 1.9 |
| банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ "Белаграпрамбанк" | 1.85 | 1.95 | 2.49 | 2.65 | 1.9 |
| замежнымі банкамі | 2.85 | 3 | 2.7 | 2.9 | 2.65 |
* магчыма разгляд індывідуальнага камісійнага ўзнагароджання
Пры падключэнні абсталявання за кошт сродкаў АТС
|
Камісійнае ўзнагароджанне па дамове эквайрынгу |
|||
|---|---|---|---|
|
Працэнт ад сумы плацяжоў |
Фіксаваная плата, BYN |
||
|
0,50% па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках ААТ Белаграпрамбанк |
N -колькасць адзінак абсталявання |
да (N*2 500.00) |
35.00 |
|
1,45 % па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках банкаў-рэзідэнтаў |
ад ((N*2 500.00) +0.01) да (N*5 000.00) |
20.00 |
|
|
2,50 % па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках замежных банкаў |
звыш ((N*5 000.00) +0.01) |
0.00 |
|
Пры падключэнні абсталявання за кошт сродкаў банка
|
Камісійнае ўзнагароджанне па дамове эквайрынгу |
|||
|---|---|---|---|
|
Працэнт ад сумы плацяжоў |
Фіксаваная плата, BYN |
||
|
0,79 % па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках ААТ Белаграпрамбанк |
N -колькасць адзінак абсталявання |
да (N*2 500.00) |
35.00 |
|
1,85 % па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках банкаў-рэзідэнтаў |
ад ((N*2 500.00) +0.01) да (N*5 000.00) |
20.00 |
|
|
2,85 % па аперацыях, якія ажыццяўляны па картках замежных банкаў |
звыш ((N*5 000.00) +0.01) |
0.00 |
|
* МСС 4111 (прыгарадныя і мясцовыя пасажырскія перавозкі, уключаючы электрацягнікі, маршрутныя таксі), 4131 (рэгулярныя пасажырскія аўтобусныя перавозкі)
Як хутка вы зможаце атрымаць плацяжы?
Працуем з асноўнымі плацежнымі сістэмамі
Заяўка на паслугі эквайрынгу
Запоўніце форму або патэлефануйце нашаму спецыялісту і атрымайце адказы на пытанні, якія дапамогуць вам зрабіць правільны выбар.
Дадатковая інфармацыя
Эквайрынг — гэта дзейнасць банка-эквайера, якая ўключае ажыццяўленне разлікаў з арганізацыямі гандлю і сэрвісу (АГС) па аперацыях пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.
Эквайрынг дазволіць вам даць вашым пакупнікам магчымасць аплачваць тавары і паслугі безнаяўным шляхам з выкарыстаннем картак.
Станоўчыя аспекты прадукту:
Хуткасць. Час ажыццяўлення аперацый аплаты па картках меншы, чым пры выкарыстанні наяўных грашовых сродкаў, так як адсутнічае неабходнасць пераліку наяўных грошай, выдачы рэшты і г. д., а пры прад'яўленні кліентам бескантактавай карткі час плацяжу скарачаецца да 4–6 секунд.
Прыбытковасць. Пакупнікі, не абмежаваныя наяўнымі грашовымі сродкамі, расходуюць большыя сумы грошай і здзяйсняюць куплю часцей.
Канкурэнтаздольнасць. Магчымасць аплаты карткай — звычны сэрвіс для пакупніка, наяўнасць якога ў вашым гандлёвым пункце дасць вам дадатковыя перавагі ў параўнанні з вашымі канкурэнтамі, якія не прымаюць карткі для аплаты.
Універсальнасць. Пакупнікі могуць аплачваць тавары і паслугі ў любой валюце, незалежна ад віду валюты карткі.
Бяспека. Пры аплаце тавараў і паслуг карткай касір не працуе з наяўнымі грашовымі сродкамі, што змяншае верагоднасць памылкі пры правядзенні разлікаў.
Выкананне патрабаванняў заканадаўства. Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 вызначаны пералік гандлёвых пунктаў, якія падлягаюць абавязковаму аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі.
Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна атрымаць, аформіўшы анлайн-заяўку.



