Гарантыі, выдадзеныя па даручэнні кліентаў
ААТ "Белаграпрамбанк" па даручэнню кліентаў ажыццяўляе выдачу міжнародных банкаўскіх гарантый, найбольш распаўсюджанымі сярод якіх з'яўляюцца:
- Гарантыя вяртання авансавага плацяжу (забяспечвае выкананне абавязацельства па вяртанні авансу пакупніку ў выпадку невыканання пастаўшчыком сваіх кантрактных абавязацельстваў);
- Гарантыя выканання (забяспечвае выкананне дагаворнага абавязацельства па пастаўцы тавару, выкананні работ, аказанні паслуг);
- Тэндэрная гарантыя (забяспечвае выкананне абавязацельстваў удзельніка тэндэра па падпісанні дагавора на пастаўку тавару, выкананне работ, аказанне паслуг);
- Гарантыя плацяжу (забяспечвае выкананне абавязацельства па ажыццяўленні плацяжу ў выпадку неплацяжу пакупніка па кантракце).