Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    • Максімальны памер крэдыту до 2000 базовых величин
    • Валюта крэдыту беларускія рублі
    • Працэнтная стаўка 5% гадавых
    • Тэрмін крэдытавання да 7 гадоў, з магчымасцю адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на тэрмін не больш за 12 месяцаў з моманту заключэння крэдытнага дагавора
    • Тэрмін вылучэння крэдыту не больш за 12 месяцаў з дня заключэння крэдытнага дагавора
    • Форма і спосаб вылучэння неўзнаўляемая крэдытная лінія
    • Пагашэнне асноўнага доўгу штомесяц роўнымі долямі
    • Пагашэнне працэнтаў па крэдыце штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце
    • Парадак вылучэння крэдыту у безнаяўнай форме шляхам пералічэння Банкам грашовых сродкаў у аплату плацежных інструкцый (заяў на выдачу крэдыту), прадстаўленых суб'ектам аграэкатурызму
    • Забеспячэнне няўстойка (пры запытанай суме крэдыту да 500 базавых велічынь, устаноўленых на дату падачы дакументаў), даручальніцтва і/або заклад маёмасц

    Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму мае права ажыццяўляць фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у аднакватэрным або блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме (далей, калі не пазначана іншае, - жылы дом), у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, якія вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю на зямельных участках, выдзеленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, або вядуць асабістую падсобную гаспадарку на зямельных участках, выдзеленых для гэтых мэт.

    Банк не дае крэдыты на развіццё аграэкатурызму асобным катэгорыям заяўнікаў - суб'ектаў аграэкатурызму - фізічным асобам:

    • замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • ва ўзросце да 18 (васемнаццаці) гадоў;
    • якія не маюць пастаяннай крыніцы даходаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    • якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), заключаных з лізінгавымі арганізацыямі;
    • чый сярэднямесячны чысты даход (даходы за вылікам расходаў) не перавышае велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва;
    • чый узрост на дату афармлення заявы дасягнуў - 58 (пяцьдзесят восем) гадоў для жанчын і 63 (шэсцьдзесят тры) гады для мужчын, калі спосабам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове з'яўляецца няўстойка;

    Да паручыцеляў прад'яўляюцца тыя ж патрабаванні, што і да суб'ектаў аграэкатурызму - фізічным асобам.

    Таксама паручыцелямі не могуць выступаць фізічныя асобы, якія з'яўляюцца суб'ектамі аграэкатурызму, а таксама асобы, узрост якіх на момант заканчэння тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора перавысіць узрост 58 (пяцьдзесят восем) гадоў для жанчын і 63 (шэсцьдзесят тры) гады для мужчын.

    3 этапы рэалізацыi праекта:

    01
    1-й этап
    ацэнка эфектыўнасці Праекта працоўнай групай, вынікам якой з'яўляецца адпаведнае заключэнне аб эфектыўнасці (неэфектыўнасці) Праекта (далей – Заключэнне працоўнай групы)
    02
    2-і этап
    разгляд раённым выканаўчым камітэтам станоўчага Заключэння працоўнай групы
    03
    3-ці этап
    разгляд ААТ «Белаграпрамбанк» пытання аб магчымасці выдачы крэдыту суб'екту аграэкатурызму пры наяўнасці станоўчага заключэння раённага выканаўчага камітэта

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць