Аперацыі з каштоўнымі паперамі
На карысць сваіх дзелавых партнёраў ААТ "Белаграпрамбанк" аказвае наступныя паслугі:
- набыццё дзяржаўных кароткатэрміновых (ДКА) і доўгатэрміновых аблігацый (ДДА) Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, а таксама кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (КА НБ) на аўкцыёнах (даразмяшчэннях);
- набыццё і продаж ДКА, ДДА, КА НБ на другасным рынку ў выглядзе здзелак куплі-продажу (да пагашэння) і РЭПО;
- шырокі спектр кансультацый па пытаннях функцыянавання рынку дзяржаўных каштоўных папер.
Для працы з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі неабходна:
- заключыць дагавор камісіі на брокерскае абслугоўванне;
- адкрыць рахунак "дэпо" (пры яго адсутнасці) у любым упаўнаважаным дэпазітарыі. Мы прапануем адкрыць рахунак "дэпо" ў дэпазітарыі ААТ "Белаграпрамбанк";
- запоўніць анкету кліента па ўстаноўленай форме для прысваення кліенту ўнікальнага рэгістрацыйнага кода ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".
Больш падрабязную інфармацыю пра аперацыі з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі можна атрымаць па тэлефоне: (017) 229 63 26.



