Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе атрымаць дадатковы даход, размясціўшы часова свабодныя грашовыя сродкі ў імянныя аблігацыі, якія ў цяперашні час з'яўляюцца адным з найбольш прывабных фінансавых інструментаў на рынку каштоўных папер.

    Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў адпаведнасці з умовамі, вызначанымі ў рашэнні аб выпуску, праспекце эмісіі аблігацый.

    ААТ «Белаграпрамбанк» выпускае:

    • Аблігацыі, забяспечаныя абавязацельствамі па вяртанні асноўнай сумы доўгу і выплаце працэнтаў па прадастаўленых банкам крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад заклад нерухомасці;
    • Аблігацыі без забеспячэння, якія выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. №277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер";
    • Біржавыя аблігацыі.

    Перавагі дадзенага фінансавага інструмента:

    • оадсутнасць падаткаабкладання даходаў, атрыманых па аблігацыях. У адпаведнасці з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь даходы, атрыманыя ад рэалізацыі і пагашэння аблігацый, уключаючы працэнтны даход, падаткам не абкладаюцца.
    • высокая даходнасць. З улікам ільготнага падаткаабкладання даходнасць інвестыцый у аблігацыі перавышае даходнасць дэпазітаў;
    • рэгулярная выплата працэнтнага даходу. Выплата даходу па аблігацыях з працэнтным даходам ажыццяўляецца ў даты, вызначаныя рашэннем аб выпуску, праспектам эмісіі аблігацый;
    • разнастайныя тэрміны размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у аблігацыі банка (ад 6 месяцаў да 5 гадоў);
    • аблігацыі банка ўключаны ў ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у якасці забеспячэння ламбардных і іншых крэдытаў;
    • свабодны абарот аблігацый на другасным рынку праз гандлёвую сістэму ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа";
    • магчымасць продажу аблігацый банку да даты пачатку іх пагашэння. Магчымасць уладальнікаў аблігацый прадаць аблігацыі банку да даты пачатку іх пагашэння ў парадку, прадугледжаным рашэннем аб выпуску, праспектам эмісіі аблігацый;
    • высокая надзейнасць аблігацый;
    • магчымасць арганізацыі выпуску аблігацый для юрыдычных асоб на індывідуальных умовах.

    Асноўныя ўмовы выпуску, абароту і пагашэння

    Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу)
    № п/п Найменне параметра Выпуск 237
    1 Від аблігацый працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме
    2 Спосаб размяшчэння адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку
    3 Валюта выпуску беларускі рубель
    4 Аб'ём выпуску, бел. руб. 40 млн.
    5 Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. 100
    6 Колькасць аблігацый, шт. 400 000
    7 Тэрмін размяшчэння 4 гады (20.04.2020 - 19.04.2024)
    8 Тэрмін абароту 3 642 каляндарныя дні (20.04.2020 - 10.04.2030)
    9 Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых 0,1 %
    10 Дата пачатку пагашэння 10.04.2030
    11 Выплата даходу штоквартальна: 10-га ліпеня, кастрычніка, студзеня, красавіка
    12 Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння набыццё банкам у абавязковым парадку на ўмовах, вызначаных п.13
    13 Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння у даты выплаты даходу (за выключэннем 10.04.2030); - у іншыя тэрміны
    14 Магчымасць датэрміновага пагашэння па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка
    Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу)
    № п/п Найменне параметра Выпуск 236
    1 Від аблігацый працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме
    2 Спосаб размяшчэння адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку
    3 Валюта выпуску беларускі рубель
    4 Аб'ём выпуску, бел. руб. 100 млн.
    5 Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. 100
    6 Колькасць аблігацый, шт. 1 000 000
    7 Тэрмін размяшчэння 4 гады 11 мес. (06.07.2020 - 05.06.2025)
    8 Тэрмін абароту 1825 каляндарных дзён (06.07.2020 – 05.07.2025)
    9 Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых СР* (з 06.07.2020 па 05.07.2021); СР*+1,5 п.п. (з 06.07.2021 па 05.07.2022), на кожныя наступныя чатыры перыяды налічэння даходу, г.зн. на кожны наступны год – вызначаецца Праўленнем банка
    10 Дата пачатку пагашэння 05.07.2025
    11 Выплата даходу штоквартальна: 5-га кастрычніка, студзеня, красавіка, ліпеня
    12 Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння - у даты выплаты даходу (за выключэннем 05.07.2025); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка
    13 Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння 05.07.2021, 05.07.2022, 05.07.2023, 05.07.2024 па патрабаванні ўладальнікаў аблігацый у выпадку, калі памер даходу па аблігацыях, вызначаны банкам на наступныя чатыры перыяды налічэння даходу, г.зн. на год, ніжэйшы за велічыню даходу, дзейнага ў апошнім бягучым працэнтным перыядзе
    14 Магчымасць датэрміновага пагашэння па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка

    У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 236-га выпуску Праўленнем банка 13.05.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты, шосты, сёмы і восьмы перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 1,5 п.п. 

    Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу)
    № п/п Найменне параметра Выпуск 235
    1 Від аблігацый працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме
    2 Спосаб размяшчэння адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку
    3 Валюта выпуску беларускі рубель
    4 Аб'ём выпуску, бел. руб. 100 000 000
    5 Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. 100
    6 Колькасць аблігацый, шт. 1 000 000
    7 Тэрмін размяшчэння 4 гады 11 мес. (22.06.2020 – 21.05.2025)
    8 Тэрмін абароту 1 824 каляндарныя дні (22.06.2020 – 20.06.2025)
    9 Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых СР*+0,9 п.п. (з 22.06.2020 па 20.12.2020); СР*+9,25 п.п. (з 21.12.2020 па 20.06.2021); СР*+7 п.п. (з 21.06.2021 па 20.12.2021), на  кожныя наступныя два перыяды налічэння даходу, г.зн. на кожныя наступныя паўгода - вызначаецца Праўленнем банка
    10 Дата пачатку пагашэння 20.06.2025
    11 Выплата даходу штоквартальна: 20-га верасня, снежня, сакавіка, чэрвеня
    12 Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння - у даты выплаты даходу (за выключэннем 20.06.2020); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай; - па патрабаванні банка
    13 Абавязак па набыцці банкам аблігацый да даты пачатку пагашэння 20.12.2020, 20.06.2021, 20.12.2021, 20.06.2022, 20.12.2022, 20.06.2023, 20.12.2023, 20.06.2024, 20.12.2024 па патрабаванні ўладальнікаў аблігацый у выпадку, калі памер даходу па аблігацыях, вызначаны банкам на наступныя два перыяды налічэння даходу, г.зн. на паўгода, ніжэйшы за велічыню даходу, дзейнага ў апошнім бягучым працэнтным перыядзе
    14 Магчымасць датэрміновага пагашэння па ініцыятыве банка на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка

    У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 235-га выпуску Праўленнем банка 03.11.2020 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на трэці і чацвёрты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 9,25 п.п. 

    У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 235-га выпуску Праўленнем банка 13.05.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты і шосты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 7 п.п

    Аблігацыі, эмітаваныя ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер" (у памеры нарматыўнага капіталу)
    № п/п Найменне параметра Выпуск 235 Выпуск  234
    1 Від аблігацый Працэнтныя з выплатай працэнтнага даходу, імянныя, неканвертуемыя, у бездакументарнай форме
    2 Уладальнік аблігацый Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі
    3 Валюта выпуску беларускі рубель
    4 Аб'ём выпуску, бел. руб. 150 млн. 300 млн.
    5 Намінальны кошт аблігацый, бел. руб. 100 100
    6 Колькасць аблігацый, шт. 1 500 000 штук 3 000 000  штук
    7 Спосаб размяшчэння адкрыты продаж шляхам размяшчэння на неарганізаваным рынку
    8 Перыяд размяшчэння 1 797 каляндарных дзён (27.05.2019 - 26.04.2024)
    9 Тэрмін абароту 1827 каляндарных дзён (27.05.2019 - 27.05.2024) 1 825 каляндарных дзён (27.05.2019 - 25.05.2024)
    10 Дата пагашэння 27.05.2024 25.05.2024
    11 Даходнасць, % гадавых 1% СР*+0,5 п.п. (з 28.05.2019 па 25.05.2020), СР*+0,5 п.п. (з 26.05.2020 па 25.05.2021), СР*+4,75 п.п. (з 26.05.2021 па 25.05.2022) на кожныя наступныя чатыры перыяды налічэння даходу (г.зн. на кожны наступны год) – вызначаецца Праўленнем банка
    12 Выплата даходу 10.08.2019, 10.11.2019, 10.02.2020, 10.05.2020, 10.08.2020, 10.11.2020, 10.02.2021, 10.05.2021, 10.08.2021, 10.11.2021, 10.02.2022, 10.05.2022, 10.08.2022, 10.11.2022, 10.02.2023, 10.05.2023, 10.08.2023, 10.11.2023, 10.02.2024, 10.05.2024, 27.05.2024 25.08.2019, 25.11.2019, 25.02.2020, 25.05.2020, 25.08.2020, 25.11.2020, 25.02.2021, 25.05.2021, 25.08.2021, 25.11.2021, 25.02.2022, 25.05.2022, 25.08.2022, 25.11.2022, 25.02.2023, 25.05.2023, 25.08.2023, 25.11.2023, 25.02.2024, 25.05.2024
    13 Магчымасць набыцця банкам аблігацый да даты пачатку іх пагашэння - у даты выплаты даходу (за выключэннем 27.05.2024); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка - у даты выплаты даходу (за выключэннем 25.05.2024); - у іншыя тэрміны на ўмовах, зацверджаных упаўнаважаным органам або ўпаўнаважанай асобай банка; - па патрабаванні банка
    14 Магчымасць датэрміновага пагашэння па ініцыятыве ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе адпаведнага рашэння Наглядальнага савета банка

    У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 234-га выпуску Праўленнем банка 26.02.2020 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на пяты, шосты, сёмы і восьмы перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 0,5 п.п. 

    У адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 234-га выпуску Праўленнем банка 20.04.2021 прынята рашэнне аб вызначэнні памеру даходу на дзявяты, дзясяты, адзінаццаты і дванаццаты перыяды налічэння працэнтнага даходу на ўзроўні СР (з улікам яе змянення) + 4,75 п.п

      * СР - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

    Кароткая інфармацыя і Праспекты эмісіі аблігацый:

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць