Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Рэгіянальная ініцыятыва

    Фінансаванне інвестыцыйнай дзейнасці юрыдычных асоб для рэалізацыі праектаў, уключаных у пералік "Рэгіянальная ініцыятыва"

    Аформіць заяўку на крэдыт
    • Працэнтная стаўка ад 6, 5% гадавых
    • Валюта крэдыту BYN

     

    Прывабныя ўмовы для бізнесу, накіраванага на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у рэгіёнах

    Валюта: беларускі рубель
    Працэнтная стаўка:
  • 6,5% гадавых для аграрных раёнаў**
  • 8 % гадавых для іншых рэгіёнаў

  • Фіксаваная стаўка дзейнічае да 29.12.2028, далей дзейнічае пераменная працэнтная стаўка (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 3 п.п. )
    Тэрмін крэдытавання: да 15 гадоў (на перыяд акупляльнасці праекту)
    Максімальная сума: 30 млн. беларускіх рублёў

    *  Пералік аграрных раёнаў 
    (вызначаны Дадаткам 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2024 №650)

    Брэсцкая вобласць
    • Ганцавіцкі
    • Драгічынскі
    • Ляхавіцкі
    • Маларыцкі
    Віцебская вобласць
    • Бешанковіцкі
    • Гарадоцкі
    • Дубровенскі
    • Докшыцкі
    • Лёзненскі
    • Мёрскі
    • Расонскі
    • Сенненскі
    • Ушацкі
    • Шаркаўшчынскі
    Гомельская вобласць
    • Брагінскі
    • Веткаўскі
    • Кармянскі
    • Лоеўскі
    • Кастрычніцкі
    • Чачэрскі
    Гродзенская вобласць
    • Бераставіцкі
    • Вораноўскі
    • Зэльвенскі
    • Іўеўскі
    • Карэліцкі
    • Свіслацкі
    Мінская вобласць
    • Бярэзінскі
    • Капыльскі
    • Старадарожскі
    • Уздзенскі
    • Чэрвеньскі
    Магілёўская вобласць
    • Бялыніцкі
    • Дрыбінскі
    • Кіраўскі
    • Клічаўскі
    • Краснапольскі
    • Круглянскі
    • Мсціслаўскі
    • Слаўгарадскі
    • Хоцімскі
    • Чавускі
    • Чэрыкаўскі

     

    Абавязковай умовай фінансавай падтрымкі з боку банка з'яўляецца ўключэнне праекта ў пералік інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва» (сайт: рэгіянальная- ініцыятыва.бел ).

    Крытэрыі для ўключэння ў пералік інвестыцыйных праектаў
    • арганізацыя з'яўляецца суб'ектам гаспадарання, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    • праект рэалізуецца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх рэгіёнаў;
    • праект забяспечвае стварэнне новых вытворчасцей (цэхаў) або мадэрнізацыю (тэхнічнае пераўзбраенне, пашырэнне) існуючых вытворчасцей або стварэнне камерцыйных аб'ектаў транспартна-лагістычнай інфраструктуры, турызму і адпачынку, медыцынскага абслугоўвання, а таксама рэалізацыю комплексных праектаў, якія ўключаюць стварэнне аб'ектаў вытворчага прызначэння і грамадскага харчавання (стварэнне новых вытворчасцей (цэхаў) прадуктаў харчавання, якія ў далейшым выкарыстоўваюцца);
    • праект забяспечвае стварэнне не менш як 5 новых рабочых месц або працаўладкаванне дадаткова не менш як 5 чалавек на існуючыя рабочыя месцы для новых вытворчасцей (цэхаў);
    • праект з'яўляецца значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна (вобласці, раёна) з улікам галіновых асаблівасцей;
    • праект адпавядае відам дзейнасці, вызначаным у дадатку да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2024 г. № 417 "Аб прыярытэтных відах дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый", па секцыях С, Н, I, Q і R агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2 праектаў, ініцыяваных да даты ўступлення ў сілу змен (21 жніўня 2025 г.).

     

    Для атрымання крэдыту неабходна звярнуцца ў офіс Белаграпрамбанка і падаць заяўку

    Стандартны пакет дакументаў для юрыдычных асоб

    № п/п

    Назва дакумента Форма Заўвага
    Агульныя дакументы            
    1. Заяўка-анкета юрыдычнай асобы. па форме Банка -
    2. Згода заяўніка, заснавальнікаў (удзельнікаў) заяўніка з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш (для фізічных асоб), 25% і больш (для юрыдычных асоб) на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. па форме Банка Не даецца згода заснавальнікаў (удзельнікаў)-нерэзідэнтаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, банкамі.
    3. Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (далей – АРIП)) Па форме банка

    Прадстаўляюць фізічныя асобы, якія з'яўляюцца кіраўніком (дырэктарам), галоўным бухгалтарам (пры наяўнасці), заснавальнікам (удзельнікам, уласнікам маёмасці) (з доляй удзелу ў статутным фондзе заяўніка 50 працэнтаў і больш).
    Не даецца згода кіраўніка (дырэктара), галоўнага бухгалтара (пры наяўнасці) юрыдычнай асобы дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычнай асобы прыватнай формы ўласнасці (доля ўдзелу дзяржавы ў статутным фондзе юрыдычнай асобы больш 50 працэнтаў);
    фізічных асоб-заснавальнікаў (удзельнікаў, уласнікаў маёмасці) юрыдычнай асобы – нерэзідэнтаў.
    Форма згоды на даванне звестак з інфармацыйных рэсурсаў АРІП вызначана дагаворам на інфармацыйнае абслугоўванне ад 29.06.2021 № 195/197/Д, які заключаны паміж банкам і Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі межбанкаўскі разліковы цэнтр».

    Юрыдычныя дакументы            
    Асноўныя дакументы            
    4. Копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі.  
    Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку або пры іх адсутнасці ў справе аб адкрыцці і закрыцці банкаўскіх і іншых рахункаў юрыдычнай асобы.
    У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы).
    5. "Копіі працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком юрыдычнай асобы ці выпіска з кантракта кіраўніка адносна паўнамоцтваў кіраўніка і тэрміна дзеяння кантракта.
    Калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі падпісваецца іншымі службовымі асобамі, неабходна прадставіць адпаведную даверанасць, загад і да т. п."
     
    6. Копіі рашэння і загада аб прызначэнні кіраўніка юрыдычнай асобы, прадаўжэнні яго паўнамоцтваў (пры неабходнасці).  
    7. У выпадку перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа іншай камерцыйнай арганізацыі ці індывідуальнаму прадпрымальніку – копіі рашэння аб перадачы паўнамоцтваў і грамадзянска-прававога дагавора.  
    8. Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці).   Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
    Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)            
    9. Інфармацыя аб устаноўчых дакументах, інфармацыя аб аднясенні (неаднясенні) здзелкі да буйной здзелкі і да здзелак, у якіх існуе зацікаўленасць афіліраваных асоб гаспадарчых таварыстваў. по форме Банка Прадстаўляюць юрыдычныя асобы – гаспадарчыя таварыствы.
    10. Рашэнне адпаведнага ўпаўнаважанага органа кіравання (асобы) заяўніка (іншай упаўнаважанай асобы)   Прадстаўляюць заяўнікі-юрыдычныя асобы ў выпадку наяўнасці абмежаванняў паўнамоцтваў выканаўчага органа ва ўстаноўчых і іншых дакументах заяўніка (упаўнаважанай асобы). Дакумент можа быць прадстаўлены не пазней за дзень прыняцця ўпаўнаважаным калегіяльным органам (упаўнаважанай службовай асобай) банка рашэння аб здзяйсненні актыўнай аперацыі.
    11.   Даверанасць на заключэнне дагавора аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі.   "Прадстаўляецца ў выпадку, калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы заключаецца іншай асобай, акрамя кіраўніка.
    Апроч паўнамоцтваў на заключэнне здзелкі, даверанасць павінна змяшчаць паўнамоцтвы на тое, каб даць банку згоду на прадстаўленне банкам міністэрствам, ведамствам і іншым органам дзяржаўнага кіравання звестак аб дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, заключаных паміж банкам і заяўнікам, у тым ліку аб памеры запазычанасці па гэтых дагаворах, аб тэрмінах і ўмовах выканання заяўнікам абавязацельстваў па дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, а таксама іншых умовах дагавораў на ажыццяўленне актыўных аперацый."
    Фінансавыя дакументы            
    Для заяўнікаў, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам.            
    12. Гадавы бухгалтарскі баланс з усімі дадаткамі да яго за папярэдні год, аналітычная запіска да бухгалтарскага балансу.  
    Прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам.
    У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца.
    Пры звароце за ажыццяўленнем актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы кіраўніка адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы для падрыхтоўкі заключэння аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі праектаў заяўнікам прадстаўляецца зводная бухгалтарская справаздачнасць юрыдычнай асобы.
    Даведачна можа запытвацца бухгалтарская справаздачнасць адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы-заяўніка.
     
    13. Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах на апошнюю квартальную дату.  
    14. Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах за адпаведны перыяд папярэдняга года.  
    15. Аўдытарскае заключэнне.   Калі юрыдычная асоба ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае абавязковаму аўдыту.
    Для заяўнікаў, вызваленых ад абавязку вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам.            
    16. Копія падатковай дэкларацыі (разліку) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.   За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе.
    Для крестьянских (фермерских) хозяйств, ведущих бухгалтерский учет деятельности по производству сельскохозяйственной продукции, в указанном регистре.            
    17. Выпіскі з кнігі ўліку даходаў і расходаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркі або яе копіі.   За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе.
    Дакументы па здзелцы            
    Асноўныя дакументы            
    18. Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.)   Копія заключанага дагавора біржавой дамовы, якая прадстаўляецца крэдытаатрымальнікамі – кліентамі ММБ, якія набываюць імпартазамяшчаючую прадукцыію на электронай пляцоўцы БУТБ, перад выдачай крэдыта (траншэй крэдыта).
    19. Прагноз руху грашовых сродкаў па форме Банка Прадстаўляецца пры крэдытаванні на тэрмін больш 3 месяцаў.
    20. Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння. - -
    21. Копія дагаворы на біржавое абслугоўванне наведвальніка таргоў. па форме Банка -
    22. Сведкі аб класіфікацыі створанай прадукцыі ў адпаведнасці з Таварнай знешнеэканамінчай дзейнасці.  
    Выдаюцца пры крэдытаваніі ММБ, якія рэалізуюць вырабленую імпартазамяшчаючую прадукцыю на электронай пляцоўцы ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».
    23. Дакумент, які пацвярджае аднесенне імпартазамяшчаючай прадукцыі да прадукцыі ўласнай вытворчасці.  
    24. Сведкі аб аб'ёме выручкі кліента ММБ за імпартазамяшчаючую прадукцыю, рэалізаваную праз ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».   Выдаюцца пры крэдытаваніі кліентаў ММБ, якія рэалізуюць вырабленую імпартазамяшчаючую прадукцыю на электронай пляцоўцы ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». Звесткі даюцца за квартал, папярэдні даце звароту ў банк.
    Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)            
    25. Інфармацыя аб выкананні кліентамі ММБ мэтавых параметраў, якія былі прадстаўлены раней, па пагашэнні пратэрмінаваных абавязацельстваў   Прадстаўляюцца пры ажыццяўленні актыўнай аперацыі з кліентам ММБ, які мае пратэрмінаваную запазычанасць па актыўных аперацыях перад банкам.
    26. Мерапрыемствы (праграма) па выхадзе на прыбытковую дзейнасць і (ці) інфармацыя аб выкананні мерапрыемства (праграмы), калі з моманту іх (яе) зацвярджэння мінуў адзін квартал і больш. по форме Банка Прадстаўляюцца(-ецца) пры неабходнасці разгляду пытання ажыццяўлення актыўнай аперацыі з юрыдычнай асобай, якая вядзе бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам, якая мае чыстую страту (радок 210 справаздачы аб прыбытках і стратах) па бухгалтарскай справаздачнасці на апошнюю квартальную дату, а таксама пры выяўленні чыстай страты ў выніку маніторынгу фінансавага становішча і разліку крэдытнага рэйтынгу.
    27. Згода на прадстаўленне звестак, якія складаюць банкаўскую тайну. па форме Банка
     
    Прадстаўляецца пры прадстаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў паручыцельства БФФПП, ААТ «Промагролізінг»

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць