Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У рамках супрацоўніцтва са страхавымі арганізацыямі БРУСП «Белдзяржстрах» и БРУПЭІС «Белэксімгарант» кліентам ААТ "Белаграпрамбанк" прадастаўляецца магчымасць заключэння наступных дагавораў абавязковага страхавання:

    1. Дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

    Дагавор унутранага страхавання можа быць заключаны на перыяд ад 15 дзён да аднаго года.

    Памер страхавога ўзносу (магчымасці выкарыстання зніжак) разлічваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а яго аплата ажыццяўляецца як у беларускіх рублях, так і у доларах ЗША, еўра, расійскіх рублях. Таксама банк прымае аплату другіх частак страхавога ўзносу ў беларускіх рублях.

    Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які сведчыць асобу.

    2. Дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Зялёная картка».

    Дагавор страхавання «Зялёная картка» можа быць заключаны на тэрмін ад 15 дзён да аднаго года.

    Памер страхавога ўзносу (магчымасці выкарыстання зніжак) разлічваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а яго аплата ажыццяўляецца ў доларах ЗША, еўра, расійскіх рублях.

    Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які сведчыць асобу.

    Дагавор страхавання "Зялёная карта" дзейнічае толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

    Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і дакумент, які пацвярджае асобу.

    Аб магчымасці заключэння дагавораў абавязковага страхавання ў падраздзяленнях ААТ "Белаграпрамбанк" удакладняйце ў Кантакт-цэнтры па нумары 136 або непасрэдна ў самім падраздзяленні ААТ "Белаграпрамбанк".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць