Бягучы (разліковы) рахунак (онлайн)
Адкрыццё Бягучага рахунку (анлайн) ажыццяўляецца ў ААТ «Белаграпрамбанк» у адпаведнасці з дагаворам Бягучага рахунку з выкарыстаннем паслуг «Інтэрнэт-банкінг» і/ці «Мабільны інтэрнэт-банкінг» Банка (далей – СДБА) шляхам акцэпту ў дыстанцыйных каналах публічнай аферты.
Бягучы рахунак (анлайн) * прызначаны для захоўвання і залічэння грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць фізічнай асобе, якая заключыла з Банкам дагавор Бягучага рахунку (анлайн) і ў тым ліку, выкарыстоўваецца для:
- ажыццяўлення аперацый з бездакументарнымі аблігацыямі Банка для фізічных асоб з выкарыстаннем ЭГП ** (набыццё аблігацый фізічнай асобай, пагашэнне ці набыццё аблігацый Банкам) (інтэрнэт-аблігацыі).
- заключэння дагавораў тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з выкарыстаннем СДБА (інтэрнэт-уклады) (ЧАСОВА НЕДАСТУПНАЕ);
- залічэння, пералічэння грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць фізічнай асобе, якая заключыла з Банкам дагавор Бягучага рахунку (анлайн) для магчымасці ажыццяўлення аперацый з інтэрнэт-укладамі і інтэрнэт-аблігацыямі.
Памер працэнтаў складае:
- Беларускія рублі (933) 0,01
- Долары ЗША (840) 0,01
- Еўра (978) 0,01
- Расійскія рублі (643) 0,01
* Бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічных асоб, які адкрываецца ў дыстанцыйных каналах банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк».
** Сістэма дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, праграмны комплекс электронная гандлёвая пляцоўка банкаў са складу цэнтралізаванай інтэграванай банкаўскай сістэмы «SC-BANK NT» (праграмны комплекс «SC-ETPBANK»).