Бягучы (разліковы) рахунак
Бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак (далей - Бягучы рахунак) прызначаны для захоўвання і залічэння грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць фізічнай асобы, якая заключыла з ААТ "Белаграпрамбанк" (далей - банк) дагавор Бягучага рахунку.
Па Бягучым рахунку Банк ажыццяўляе наступныя аперацыі:
- залічэнне на Бягучы рахунак грашовых сродкаў, якія паступілі на імя ўладальніка рахунку;
- пералічэнне з Бягучага рахунку грашовых сродкаў іншым асобам, у тым ліку банку;
- выдача з Бягучага рахунку наяўных грашовых сродкаў;
- іншыя аперацыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або дагаворам Бягучага рахунку.
- Беларускія рублі (933) 0,1%
- Даляры ЗША (840) 0,1%
- Еўра (978) 0,1%
- Расійскія рублі (643) 0,1%