Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    USSD-банкінг – паслуга, якая дае магчымасць аддаленага банкаўскага абслугоўвання з дапамогай мабільнай прылады шляхам USSD-запытаў.

    Для працы з паслугай вам неабходна:

    • быць трымальнікам карткі Банка*;
    • мець у наяўнасці спраўную мабільную прыладу, якая дазваляе адпраўляць USSD-запыты;
    • з'яўляцца абанентом аператара мабільнай сувязі «A1» або «МТС».

    * у сістэме можна працаваць з усімі актыўнымі карткамі Банка за выключэннем карпаратыўных.

    Паслугі «USSD-банкінг» падключаюцца:

    1. Самастойна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»:

    Для гэтага Вам неабходна:

    • аўтарызавацца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»;
    • увайсці ў пункт «Паслугі банка» – «Рэгістрацыя USSD-банкінгу» і далей, увёўшы неабходныя даныя, прайсці працэдуру рэгістрацыі;
    • для актывацыі паслуг «USSD-банкінг» неабходна ўвайсці ў USSD-меню, выбраць або ўвесці адпаведную каманду (*250*6#) і код актывацыі (адлюстроўваецца ў інфармацыі пра плацёж – раздзел «Архіў аперацый»).

    2. Звярнуўшыся ў любое падраздзяленне Банка.

    Пры звароце ў падраздзяленне Банка Вам неабходна:

    • запоўніць заяву на падключэнне паслуг «USSD-банкінг».

    3. Самастойна ў інфакіёску або банкамаце.

    Для гэтага Вам неабходна:

    • уставіць картку ў прыладу і ўвесці PIN-код;
    • увайсці ў пункт «Паслугі банка» – «Рэгістрацыя USSD-банкінгу» і кіравацца далейшымі падказкамі.
    • для актывацыі паслуг «USSD-банкінг» неабходна ўвайсці ў USSD-меню або SMS-меню, выбраць або ўвесці адпаведную каманду (*250*6#) і код актывацыі (друкуецца на карт-чэку пасля праходжання працэдуры рэгістрацыі).

    Паслуга «USSD-банкінг» дазваляе:

    • кантраляваць актуальную рэшту грашовых сродкаў на картцы;
    • ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы: аплаціць паслугі сувязі РУП «Белтэлекам», паслугі доступу ў Інтэрнэт, мабільнай сувязі (A1, Life :), МТS) і інш .;
    • заблакаваць/разблакаваць картку;
    • падключыць/адключыць 3D-Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль;
    • іншыя аперацыі па меры ўдасканалення паслугі.

    Як карыстацца паслугай «USSD-банкінг»

    1. Ажыццявіце ўваход у меню паслугі, набраўшы USSD-запыт *250#. У адказ Вы атрымаеце меню паслугі, дзе кожнае дзеянне будзе адпавядаць пэўнай лічбе.

    2. Выберыце неабходнае дзеянне, націснуўшы на мабільнай прыладзе адпаведную яму лічбу і далей кіруйцеся падказкамі.

    3. Для ажыццяўлення аперацый з карткамі трэба ўводзіць апошнія 4 (чатыры) лічбы нумара карткі..

    Перавагі выкарыстання паслугі «USSD-банкінг»:

    Зручнасць – сістэма забяспечвае доступ да Вашых рахункаў і банкаўскіх паслуг 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень, 365 дзён у годзе.

    Бяспека – поўная канфідэнцыйнасць узаемадачыненняў банка і кліента (усе ўведзеныя даныя не захоўваюцца на мабільнай прыладзе).

    Прастата выкарыстання – не трэба валодаць якімі-небудзь адмысловымі ведамі або навыкамі, каб кіраваць уласнымі грашовымі сродкамі. Паслуга мае зручны і зразумелы любому карыстальніку інтэрфейс. USSD-запыты не абавязкова запамінаць.

    Адсутнасць роўмінгавага кошту і неабходнасці падключэння да Інтэрнэту.

    Структура USSD-меню

    ✳250✳0# - прагляд балансу па картцы ў выпадку, калі Вы не прайшлі працэдуру рэгістрацыі і актывацыі паслугі (даступны толькі для таго нумара мабільнага тэлефона, які Вы паказвалі ў заяве-анкеце на выпуск банкаўскай аплатнай карткі);
    ✳250✳1# - прагляд балансу па картцы, калі Вы прайшлі працэдуру рэгістрацыі і актывацыі паслугі;
    ✳250✳2# - аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі МТС, A1, life:);
    ✳250✳2*1# - МТС;
    ✳250✳2*2# - A1;
    ✳250✳2*3# - life:);
    ✳250✳3# - аплата камунальных паслуг. Далей Вам неабходна выбраць абласны горад і неабходную камунальную паслугу;
    ✳250✳3✳1# - Брэст;
    ✳250✳3✳2# - Віцебск;
    ✳250✳3✳3# - Гомель;
    ✳250✳3✳4# - Гродна;
    ✳250✳3✳5# - Мінск;
    ✳250✳3✳6# - Магілёў;
    ✳250✳4# - аплата паслуг: інтэрнэт-правайдары, дамашні тэлефон, телебачанне;
    ✳250✳4✳1# - ByFly;
    ✳250✳4✳2# - АтлантТэлеком;
    ✳250✳4✳3# - дамашні тэлефон;
    ✳250✳4✳4# - TVBOX;
    ✳250✳4✳5# - CosmosTV;
    ✳250✳4✳6# - PilotTV;
    ✳250✳5# - сэрвісы па картках Банка;
    ✳250✳5✳1# - заблакаваць картку;
    ✳250✳5✳2# - разблакаваць картку;
    ✳250✳5✳3# - падключыць 3D-Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль;
    ✳250✳5✳4# - адключыць 3D-Secure і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль;
    ✳250✳5✳5# - прагляд нумара рахунку ў фармаце IBAN;
    ✳250✳6# - актываваць паслугу USSD-банкінг;
    ✳250✳7# - дэактываваць паслугу USSD-банкінг.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць