Ашчадныя сертыфікаты
Ашчадны сертыфікат ААТ «Белаграпрамбанк» — гэта каштоўная папера, якая сведчыць суму ўкладу, унесенага ў банк і правы ўкладчыка (фізічнай асобы-трымальніка сертыфіката) або яго правапераемніка на атрыманне пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну сумы ўкладу і працэнтаў па ім у любым філіяле (аддзяленні) банка.
Ашчадныя сертыфікаты могуць быць імянныя і на прад'яўніка, намінаваныя толькі ў беларускіх рублях.
Уласнікамі ашчадных сертыфікатаў могуць быць рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Разлікі па выпуску, абарачэнні і пагашэнні ашчадных сертыфікатаў ажыццяўляюцца як у безнаяўным парадку, так і наяўнымі грашовымі сродкамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Перавагі ашчаднага сертыфіката:
- працэнтная стаўка па сертыфікаце з'яўляецца толькі фіксаванай;
- спрошчаны парадак афармлення дагавора саступкі права патрабавання (цэсіі);
- магчымасць атрымання грашовых сродкаў і працэнтаў па адшчадным сертыфікаце ў любым аддзяленні банка, незалежна ад таго, дзе сертыфікат выпушчаны.
Умовы прыцягнення грашовых сродкаў фізічных асоб у нацыянальнай валюце пры дапамозе выпуску ашчадных сертыфікатаў ААТ "Белаграпрамбанк" (з 27.06.2018).
Выгляд ашчаднага сертыфіката | На прад'яўніка |
Тэрмін звароту | 370 дзен |
Працэнтная стаўка | 8,0% гадавых |
Мінімальная сума ўкладу | 500 рублёў |
Перыядычнасць выплаты адсоткаў | Адначасова з пагашэннем ашчаднага сертыфіката пры яго прад'яўленні |
Валюта | Беларускія рублі |
Рашэннем Камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі ААТ "Белаграпрамбанк" выпуск спынены з 29.10.2018