Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб банку

    30
    гадоў функцыянавання ў якасці самастойнай крэдытна-фінансавай установы
    1,6млн.
    кліентаў – прыватных асоб
    36тыс.
    кліентаў – суб'ектаў гаспадарання
    250
    цэнтраў банкаўскага абслугоўвання кліентаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі

    •    Упаўнаважаны банк Урада Рэспублікі Беларусь па абслугоўванні дзяржаўных праграм;

    •    Адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі, які ўкараніў сістэму менеджменту якасці, што адпавядае міжнародным патрабаванням ISO 9001;

    •    ААТ «Белаграпрамбанк» – уладальнік Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці 2019 года. Узнагарода ўручана «за дасягненне значных вынікаў у вобласці якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту»;

    •    «Лепшы камерцыйны банк Беларусі – 2021» па версіі World Finance Banking Awards.

    Інфармацыя аб банку

    Візітная картка

    Поўная назва банка:

    Мова Назва
    Назва на беларускай мове Адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграпрамбанк"
    На рускай мове Открытое акционерное общество «Белагропромбанк»
    На англійскай мове Joint-Stock Company «Belagroprombank»

    Скарочаная назва банка

    Мова Назва
    Назва на беларускай мове ААТ «Белаграпрамбанк»
    На рускай мове ОАО «Белагропромбанк»
    На англійскай мове JSC «Belagroprombank»

    Юрыдычны адрас: пр-т Жукава, 3 г. Мінск, 220036
    БІК BAPBBY2X
    S.W.I.F.T. BAPBBY2X
    УНП 100693551
    GIIN-нумар па FATCA : XBRR38.99999.SL.112

    Карэспандэнцкі рахунак у НБ РБ: 
    BY33NBRB32000096400110000000, БИК NBRBBY2X

    Тэлефон/факс: +375 (17) 218-57-14
    Тэлекс: 25-21-14

    Тэлефон Кантакт-цэнтра: 136; +375 (17) 218 57 77 ; +375(29) 198 57 77 (А1); +375(29) 888 57 77 (МТС); +375(25) 999 57 77 (life :);

    Час працы Кантакт-цэнтра:
    штодня - 8.00-20.00;
    Тэлефанаванне са стацыянарнага тэлефона, тэлефанаванне з мабільнага тэлефона (life:), А1, MTC) - па тарыфах аператараў сувязі.

    Ліцэнзія і статус

    ААТ "Белаграпрамбанк" - камерцыйная юрыдычная асоба, створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Банк зарэгістраваны 03.09.1991 (ліст Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусі ад 03.09.1991 №03005/184).

    Ідэнтыфікацыйны код банка ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 100693551.

    У адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18.06.2008 ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.

    ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:

    Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №2 ад 17 студзеня 2024 г.

    Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:

    1. прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
    2. размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці;
    3. адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
    4. адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
    5. ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў;
    6. валютна-абменныя аперацыі;
    7. купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
    8. прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
    9. выдача банкаўскіх гарантый;
    10. давернае кіраванне фондам банкаўскага кіравання на падставе дамовы давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання;
    11. давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі;
    12. інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей;
    13. эмісія банкаўскіх плацежных картак і іншых плацежных інструментаў, якія патрабуюць адкрыцця і вядзення рахункаў і правядзення разліковых аперацый па плацяжах, прынятых пры выкарыстанні такіх плацежных інструментаў;
    14. выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
    15. фінансаванне пад саступку грашовага патрабавання (факторынг);
    16. прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў, якія ў іх знаходзяцца, для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);

    ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе дзейнасць на рынку каштоўных папер на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1085, які выдадзены 29 чэрвеня 1995 года і дзейнічае бестэрмінова. 

    Складаючыя работы і паслугі:

    • брокерская дзейнасць;
    • дылерская дзейнасць;
    • дэпазітарная дзейнасць;
    • дзейнасць па даверным кіраванні каштоўнымі паперамі.
    Бачанне, місія і каштоўнасці банка

    Бачанне банка:

    рэгіянальны банк №1 па фінансавай падтрымцы насельніцтва, а таксама малога і сярэдняга бізнесу з высокаэфектыўнай аперацыйнай дзейнасцю і ўмераным узроўнем прымаемых рызык.

    Місія банка:

    садзеянне эканамічнаму развіццю рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з адначасовай арыентацыяй на рыначныя формы і метады вядзення банкаўскага бізнесу.

    Нашы каштоўнасці:

    Радзіма

    Асноўная каштоўнасць банка, якая ўяўляе сабой усебаковую падтрымку развіцця краіны праз садзеянне яе эканамічнаму росту, стварэнне дадатковай каштоўнасці для кліентаў і грамадства, садзеянне ўмацаванню дзяржаўнасці.

    Сям'я

    Каштоўнасць, якая з'яўляецца асновай для кожнага чалавека. Падтрымка сямейных каштоўнасцей для банка з'яўляецца безумоўнай.

    Чалавек

    Каштоўнасць індывідуальнасці кожнага чалавека.

    Сістэма менеджменту якасці

    ААТ «Белаграпрамбанк» – адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі, які ўкараніў сістэму менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту ISO 9001. Вышэйшае кіраўніцтва банка прадставіла пасведчанні прынятых абавязацельстваў, дэкларуючы палітыку ў галіне якасці, якая вызначае агульныя намеры і напрамкі дзейнасці Белаграпрамбанка, накіраваныя на задаволенасць патрабаванняў і чаканняў спажыўца.

    Вышэйшае кіраўніцтва банка вызначыла Палітыку ў галіне якасці і інфармацыйнай бяспекі аказання банкаўскіх паслуг. Белаграпрамбанк першым з айчынных банкаў здолеў паспяхова прайсці ў 2010 годзе працэдуру сертыфікацыі якасці працы з кліентамі.

    Наяўнасць сертыфіката адпаведнасці ISO 9001 і функцыянаванне сістэмы менеджменту якасці Белаграпрамбанка дае спажыўцам упэўненасць у тым, што ім будуць аказаныя паслугі адпаведнай якасці.

    Белаграпрамбанк пастаянна ажыццяўляе мерапрыемствы па паляпшэнні якасці абслугоўвання. Вы можаце пакінуць водгукі і прапановы па ўдасканаленні сэрвісу і паляпшэнні якасці паслуг банка ў раздзеле сайта Зваротная сувязь

    Прадстаўніцтва банка ў Італьянскай Рэспубліцы

    ААТ«Белаграпрамбанк» мае Прадстаўніцтва ў Італьянскай Рэспубліцы (г. Мілан).

    Урачыстае адкрыццё прадстаўніцтва адбылося 18 мая 2007 года. Гэта першае прадстаўніцтва беларускага банка ў гэтай краіне.

    Адкрыццё Прадстаўніцтва прадыктаванае дынамічным развіццём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай і, як вынік, ростам патрэбы ў банкаўскім абслугоўванні гандлёвых патокаў і інвестыцыйных праектаў паміж партнёрамі Беларусі і Італіі.

    Дзейнасць Прадстаўніцтва арыентавана на прадстаўленне інтарэсаў як самога банка, так і беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Італіі і іншых краінах Еўропы, спрыянне ў рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных праектаў, а таксама на стварэнне аптымальных фінансавых умоў беларускім вытворцам для нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на італьянскі рынак.

    Адрас Прадстаўніцтва: Італьянская Рэспубліка, г. Мілан, 20122, вул. Філіпа Карыдоні, 1.

    Кіраўнік Прадстаўніцтва - Логун Аляксандр Барысавіч тэл. +39 02 760 182 87

    Факс: +39 02 365 35-862

    Рэжым работы: пн.-пт.: 9.00-18.00, абед 13.00-14.00.

    Міжнароднае супрацоўніцтва
    Раскрыццё інфармацыі падрабязней
    Раскрыццё інфармацыі на рынку каштоўных папер падрабязней
    Даведачная інфармацыя падрабязней
    Паказчыкі дзейнасці і фінансавая справаздачнасць падрабязней
    Зборнік плат падрабязней
    ПРАВІЛЫ плацежнай сістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» падрабязней
    Нашы ўзнагароды
    Нашы ўзнагароды падрабязней
    Нас дзякуюць
    Нас дзякуюць падрабязней

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць