Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

Інструменты, даступныя для таргоў у сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" (з 15-хвіліннай затрымкай)

Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязацельствы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь цалкам забяспечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.

Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту.

(пункты 3,6 артыкула 57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 № 412-З «Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь»).

Размяшчэнне, пагашэнне (датэрміновы выкуп) аблігацый, у тым ліку за кошт эмісіі новых аблігацый, і выплата даходу па іх ажыццяўляецца ў валюце, у якой выяўлены іх намінальны кошт.

(пункт 6 Главы 1 Палажэння аб парадку эмісіі, абароту і пагашэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на ўнутраным фінансавым рынку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2017 № 722).

Вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб даходы плацельшчыкаў, атрыманыя па дзяржаўных каштоўных паперах Рэспублікі Беларусь.

Для набыцця аблігацый неабходна:

  • адкрыць у ААТ "Белаграпрамбанк" або ў любым іншым банку Рэспублікі Беларусь бягучы (разліковы) рахунак у валюце ажыццяўляемай здзелкі;
  • адкрыць у дэпазітарыі банка (або іншым упаўнаважаным дэпазітарыі Рэспублікі Беларусь) рахунак "дэпо" (для ўліку каштоўных папер) шляхам заключэння дагавора на дэпазітарнае абслугоўванне;
  • заключыць з банкам адпаведны дагавор для набыцця аблігацый (дагавор на брокерскае абслугоўванне або дагавор куплі-продажу).

 

У адпаведнасці з п. 5 Інструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 №76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", адкрываем лакальны нарматыўны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.

 

Больш падрабязную інфармацыю адносна дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Вы можаце знайсці на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь: minfin.gov.by, а таксама атрымаць па тэлефоне +375 (17) 229-64-18, +375 (44) 715-33-25.


Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць