Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

Фінансавы лізінг у Беларусі для фізічных і юрыдычных асоб сёння шырока даступны і мае мноства пераваг.

ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе выгадныя лізінгавыя ўмовы для юрыдычных асоб.

Чаму набываць маёмасць у лізінг выгадна?

Перавагамі фінансавання на ўмовах лізінгу з'яўляюцца:

  • Узручны графік лізінгавых плацяжоў, пры іх складанні ўлічваецца шэраг разнастайных фактараў (уключаючы сезоннасць прыбытковасці бізнесу лізінгаатрымальніка і тэрміны ўвядзення прадметаў лізінгу ў эксплуатацыю);
  • Магчымасць кіравання падатковымі абавязацельствамі і фінансавымі вынікамі за кошт змянення памеру лізінгавых плацяжоў (з улікам такіх пераваг бізнес у лізінг з'яўляецца выдатным рашэннем для паспяховага старту многіх прадпрымальнікаў);
  • Адсутнасць неабходнасці прадастаўляць дадатковую маёмасць для забеспячэння здзелкі (сам прадмет лізінгу з'яўляецца дастатковай гарантыяй);
  • Аднясенне лізінгавых плацяжоў на сабекошт вырабленай прадукцыі.
  • Магчымасць правядзення паскоранай амартызацыі абсталявання.

Прадметы лізінгу

Прадметамі лізінгу могуць з'яўляцца:

аўтамабілі (любога тыпу, уключаючы камерцыйныя аўто, грузавыя і легкавыя); падрабязней
спецтэхніка (для разнастайных тыпаў прадпрыемстваў і галін, у тым ліку спецтэхніка для камунальных службаў, будаўнічая і дарожна-будаўнічая тэхніка і г.д.); падрабязней
нерухомасць (офісныя памяшканні для бізнесу, вытворчыя памяшканні, складскія, нарыхтоўчыя і гандлёвыя плошчы); падрабязней
абсталяванне (для любой галіны). падрабязней

Набыццё аўтамабіляў, нерухомасці і іншай маёмасці ў лізінг дазволіць унікнуць вялікіх адначасовых затрат і належна размеркаваць свае фінансавыя выдаткі, абраўшы найбольш прымальную лізінгавую праграму.

Лізінгавая здзелка звязана з набыццём аддзяленнем банка прадмета лізінгу ва ўласнасць ААТ "Белаграпрамбанк" і перадачай яго іншаму суб'екту гаспадарання - юрыдычнай асобе - на тэрмін і за плату ў часовае ўладанне і выкарыстанне з наступным выкупам прадмета лізінгу.

Лізінгавыя здзелкі ажыццяўляюцца з суб'ектамі гаспадарання, якія маюць дастатковы ўзровень крэдытаздольнасці, фінансавай устойлівасці, забяспечваюць прыбытковую працу, здольныя своечасова і ў поўным аб'ёме здзяйсняць лізінгавыя плацяжы, а таксама выкупаць прадмет лізінгу ў адпаведнасці з умовамі заключанага з банкам дагавора.

Рэалізацыя лізінгавых праектаў ажыццяўляецца, як правіла, праз ААТ "Агралізінг", якое з'яўляецца даччыным прадпрыемствам ААТ "Белаграпрамбанк".

Пры заключэнні лізінгавай здзелкі ўмовы будуць вызначацца ў кожным асобным выпадку ў адпаведнасці са спецыфікай прадмета лізінгу і мэтамі лізінгаатрымальніка.

Асноўныя ўмовы лізінгу для юрыдычных асоб:

  • Першапачатковы ўзнос - ад 10% да 40% ад кошту прадмета лізінгу;
  • Плацяжы ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях, доларах ЗША або еўра;
  • Тэрмін лізінгу можа складаць ад 1 да 5 гадоў.

Для разгляду пытання аб ажыццяўленні лізінгавай здзелкі юрыдычнымі асобамі прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • Заяўка на лізінг;
  • Анкета лізінгаатрымальніка;
  • Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта ці бізнес-план па форме згодна з лакальным прававым актам;
  • Копія бухгалтарскага балансу і справаздачы аб прыбытках і стратах - на апошнюю квартальную дату перад датай звароту кліента ў банк;
  • Копія гадавога бухгалтарскага балансу з усімі дадаткамі да яго;
  • Для індывідуальных прадпрымальнікаў - у адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў лакальным прававым акце, які рэгламентуе парадак прадастаўлення суб'ектамі гаспадарання грашовых сродкаў у форме крэдыту;
  • Праект дагавора куплі-продажу маёмасці, прызначанай для наступнай перадачы ў лізінг;
  • Копіі дакументаў, якія абгрунтоўваюць выбар аб'екта лізінгу:
     
    • звестак аб параўнальнай характарыстыцы тэхніка-эканамічных параметраў прадмета лізінгу розных вытворцаў (пры неабходнасці - вынікі тэндэраў);

    • іншых дакументаў, якія дазваляюць зрабіць выснову аб кошце і яе адпаведнасці якасным параметрам набыванага прадмета лізінгу.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць