Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

 Крэдытаванне для юридычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на пакупку тавараў і паслуг у партнёраў Белаграпрамбанка пад 0,00001% гадавых.

Якія асноўныя ўмовы праграмы «ШырэйКруг»?

  • Мэта крэдытавання – для набыцця тавараў і паслуг у партнёраў праграмы
  • Пазычальнікі, Партнёры – юрыдычныя асобы, ІП, КФХ.
  • Тэрмін крэдыту – пры аднаразовым прадастаўленні крэдыту і па неаднаўляльных крэдытных лініях - да 1 года (уключна); па аднаўляльных крэдытных лініях - да 3 гадоў (уключна)
  • Сума крэдыту – ад 1 000 беларускіх рублёў у эквіваленце.
  • Валюта крэдыту – беларускія рублі, расійскія рублі, кітайскія юані.
  • Працэнтная стаўка па крэдыце – 0,00001%.
  • Наяўнасць адкрытага разліковага рахунку ў банку абавязкова і для пазычальніка, і для Партнёра.
  • Датэрміновае (частковае) вяртанне крэдыту – магчыма без спагнання платы.

Якія перавагі праграмы «ШырэйКруг» для Партнёраў (прадаўцоў тавараў)?

  • атрыманне своечасовай аплаты за рэалізуемы тавар, скарачэнне дэбіторскай запазычанасці;
  • магчымасць прапановы канкурэнтных умоў для контрагентаў - пакупнікоў рэалізуемага тавару;
  • канкурэнтныя памеры ўзнагароджання банку за ўдзел у праграме «ШырэйКруг»;
  • шырокая рэгіянальная сетка Белаграпрамбанка дае магчымасць аператыўна заключаць пагадненні ў любым пункце прысутнасці Белаграпрамбанка.
     

Якія перавагі праграмы «ШырэйКруг»для кліентаў (пакупнікоў тавараў-крэдытаатрымальнікаў)?

  • магчымасць выбару неабходнага тавару ў партнёраў Белаграпрамбанка;
  • атрыманне крэдыту пад прывабную працэнтную процентную ставку – всего 0,00001% годовых;
  • выбар тэрміну крэдытавання (растэрміноўкі партнёра);
  • выбар валюты крэдытавання.

Заяўка на крэдыт для бізнэсу

CAPTCHA

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць