Лізінг нерухомасці
ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе выгадныя ўмовы на набыццё нерухомасці ў лізінг. Прадметам лізінгу для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама для буйных арганізацый могуць стаць як кватэры, так і вытворчыя, складскія, нарыхтоўчыя памяшканні.
Набыццё нерухомасці ў лізінг для бізнесу ажыццяўляецца праз даччынае прадпрыемства банка ААТ "Агралізінг".
Набыццё нерухомасці ў лізінг дазваляе ўнікнуць вялікіх адначасовых затрат і належна размеркаваць свае выдаткі на працягу акрэсленага перыяду.
Перавагі набыцця нерухомасці ў лізінг:
- Індывідуальны падыход да складання ўмоў здзелкі;
- Гнуткія прынцыпы фарміравання графіка лізінгавых плацяжоў;
- Магчымасць выплаціць рэшту сумы датэрмінова без штрафаў і камісій (пры гэтым нерухомасць датэрмінова пераходзіць ва ўласнасць лізінгаатрымальніка);
- Выгадныя працэнтныя стаўкі;
- Хуткі разгляд заяўкі;
- Магчымасць набыцця нерухомасці ў лізінг без унясення дадатковага закладу (забеспячэннем здзелкі з'яўляецца набыты аб'ект нерухомасці).
Пры афармленні лізінгу на будынкі (збудаванні) прадстаўляюцца копіі наступных дакументаў:
- ведамасці інвентарызацыі і ацэнкі будынка (збудавання);
- рэгістрацыйнае пасведчанне, выдадзенае РУП "Агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
- першасных дакументаў, якія сведчаць права ўласнасці і на падставе якіх афармляецца рэгістрацыйнае пасведчанне (дагавор адчужэння, акт прыёмкі-перадачы, акт уводу ў эксплуатацыю і інш.);
- тэхнічнага пашпарта будынка (збудавання);
- дзяржаўнага акта (пасведчання) на права карыстацца зямлёй;
- працоўнай і выканаўчай дакументацыі па будынку (збудаванні), уключаючы зводны план сетак;
- даведкі ад эксплуатацыйных арганізацый аб адсутнасці прэтэнзій да ўласніка будынкаў (збудаванняў);
- дакументаў, якія пацвярджаюць запланаваныя прыбыткі, калі аб'ект лізінгу мае вытворчае прызначэнне або магчыма калькуляцыя акупляльнасці праекта;
- даверанасці ад упаўнаважанай асобы на права падпісання дагавора куплі-продажу маёмасці, дагавораў з банкам (калі дагаворы падпісвае не ўпаўнаважаная ўстаноўчым дакументам асоба);
- дакументаў (ліцэнзій на ліцэнзуемыя віды дзейнасці), якія пацвярджаюць юрыдычную правамоцнасць кліента весці адпаведныя віды дзейнасці на дату звароту;
- дакументаў, якія дазваляюць ацаніць фінансавую ўстойлівасць (стабільнасць) лізінгаатрымальнікаў, дзелавую рэпутацыю.
Асноўныя ўмовы лізінгу нерухомасці для юрыдычных асоб:
Для юрыдычных асоб ёсць магчымасць набыць у лізінг другасную нерухомасць.
Першапачатковы ўзнос для юрыдычных асоб складзе ад 20% да 40%, а выкупны кошт- 1%-25%.
Набыць нерухомасць на ўмовах лізінгу можна на тэрмін ад 1 года да 5 гадоў. Пры гэтым аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях з і без прывязкі разліку да замежнай валюты (долары ЗША, еўра).