Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Samsung Pay – гэта зручны і бяспечны мабільны плацежны сэрвіс. Здзяйсняйце пакупкі ўсюды, дзе прымаюцца банкаўскія аплатныя карткі па бескантактнай тэхналогіі або магнітнай паласе.

    Samsung Pay акрамя NFC задзейнічае ўласную тэхналогію - MST (ад англ. Magnetic Secure Transmission — магнітная бяспечная перадача), што дае магчымасць аплачваць пакупкі смартфонам Samsung Galaxy і насімымі прыладамі на любым тэрмінале, якая прымае карткі.

    Больш падрабязна пра сэрвіс і сумяшчальныя прылады

    Як гэта працуе

    Проста
    Правядзіце па экране знізу ўверх, каб запусціць Samsung Pay. Абярыце карту і аўтарызуйцеся па адбітку пальца, PIN-коду прыкладання або вясёлцы вачэй
    Бяспечна
    Замест нумара карты выкарыстоўваецца спецыяльны лічбавы код-токен. Для кожнай пакупкі патрабуецца аўтарызацыя па адбітку пальца, вясёлцы вачэй або РIN-коду. Адмысловая ўбудаваная сістэма бяспекі прылады Samsung КNОХ забяспечвае абарону дадзеных Samsung Pay незалежна ад аперацыйнай сістэмы.
    Паўсюдна
    Samsung Ray сумяшчальны не толькі з прыладамі аплаты па бескантактавай тэхналогіі, але і з аплатнымі тэрміналамі, дзе прымаюцца банкаўскія карты толькі па кантактным чыпе і магнітнай паласе.

    Як дадаць картку на смартфоне

    Падрабязная відэаінструкцыя

    Крок 1

    Адкрыйце дадатак Samsung Pay, укажыце Ваш дзейсны ўліковы запіс Samsung Account (e-mail) і наладзьце зручны для Вас спосаб аўтарызацыі: па адбітку пальцаў, PIN-коду дадатку або райку вачэй (у залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў смартфона).

    Крок 2

    Адскануйце картку з дапамогай камеры смартфона або ўвядзіце яе даныя ўручную. Прыміце Умовы абслугоўвання Банка.

    Крок 3

    Націсніце на кнопку SMS для праходжання ідэнтыфікацыі трымальніка карткі. Увядзіце код, атрыманы ў SMS, і націсніце «Адправіць».

    Крок 4

    Увядзіце подпіс з дапамогай пальца або стылуса. Картка дададзена! На адну прыладу можна дадаць максімум 10 банкаўскіх картак.

    Як дадаць картку на насімай прыладзе

    1. Падлучыце прыладу да сумяшчальнага смартфона ў мабільным дадатку Galaxy Wearable.
    2. У Galaxy Wearable націсніце «Адкрыць Samsung Pay», увайдзіце ў Samsung Account і націсніце «Дадаць картку».
    3. На прыладзе наладзьце блакаванне экрана па PIN-кодзе.
    4. Адкрыйце Samsung Pay на прыладзе, утрымліваючы клавішу «назад».
    5. На смартфоне ў Galaxy Wearable адскануйце банкаўскую картку (або ўвядзіце яе даныя ўручную), прыміце Умовы абслугоўвання Банка і прайдзіце праверку па кодзе з SMS ад Банка.
    6. Картка дададзена!

    Падрабязная відэаінструкцыя

    Аплата ў Інтэрнэце і дадатках

    Купляйце тавары ў інтэрнэт-крамах і аплачвайце іх праз Samsung Pay. Больш ніякіх бясконцых формаў з асабістымі данымі, датамі і доўгімі нумарамі. Вы проста ўводзіце ваш уліковы запіс Samsung Account (e-mail), пацвярджаеце аплату на смартфоне пры дапамозе адбітка пальца, PIN-коду дадатка або райку вачэй (у залежнасці ад мадэлі смартфона) і насалоджваецеся хуткім і бесклапотным шопінгам. Ваша асабістая інфармацыя не выкарыстоўваецца падчас аплаты ў Інтэрнэце і застаецца ў бяспецы.

    Шукайце кнопку «Аплаціць Samsung Pay» пры афармленні замовы ў інтэрнэт-крамах і дадатках.

    Як аплачваць пакупкі

    Як плаціць смартфонам Samsung Galaxy

    1. Правядзіце па экране знізу ўверх, каб запусціць Samsung Pay.
    2. Абярыце картку і аўтарызуйцеся па адбітку пальца, PIN-коду прыкладання або вясёлцы вачэй (у залежнасці ад мадэлі смартфона).
    3. Пасля гэтага для аплаты проста паднясіце прыладу да тэрмінала.

    Як плаціць насімай прыладай

    1. Націсніце і ўтрымлівайце клавішу "Назад", каб адкрыць Samsung Pay.
    2. Абярыце картку паваротам безеля і націсніце «Аплаціць» на экране.
    3. Паднясіце гадзіны да тэрмінала для аплаты. Прыемных пакупак!

    Часта задаваемыя пытанні

    Якія карткі Белаграпрамбанка можна падключыць да Samsung Pay?

    Samsung Pay падтрымлівае наступныя карткі Mastercard і Visa ААТ «Белаграпрамбанк»:

    • Mastercard World «О-GO!»
    • Masterсard Unembossed ;
    • Masterсard Unembossed «Дакрананні»;
    • Masterсard Unembossed «Моцная картка»;
    • Masterсard Standard;
    • Masterсard Gold;
    • Masterсard Gold «Моцная картка»;
    • Masterсard Gold «Дакрананні»;
    • Mastercard Business;
    • Mastercard World «Суперсіла»
    • ў рамках прадукту «Дэпазітная картка» карткі Masterсard Standard "Ашчадная" и Masterсard Unembossed (неперсаналізаваная);
    • у рамках прадукту «Дэпазітны гаманец 2.0» карткі Masterсard Standard «Ашчадная» і Masterсard Gold «Ашчадная»;
    • Masterсard «Крэдытка са зніжкай» (Masterсard Unembossed Credit);
    • Mastercard Standard «Перакростак»;
    • Mastercard World Black Edition
    • Visa Electron Debit;
    • Visa Classic;
    • Visa Gold;
    • Visa Gold з алiмпiйскiм дызайнам;
    • Visa Platinum Business
    • Visa Platinum;
    • Visa Infinite;
    • Visa Business;
    • Нерэальная картка;
    • Visa Instant;
    • Visa Electron Credit;
    • Visa Classic «Драйв»
    Колькі каштуе карыстанне Samsung Pay?

    Сэрвіс не патрабуе дадатковай платы.

    Дзе можна плаціць з дапамогай Samsung Pay?

    Аплачваць пакупкі з дапамогай Samsung Pay можна на любых тэрміналах — не толькі тых, якія падтрымліваюць бескантактную аплату. Сакрэт у тым, што акрамя тэхналогіі NFC, Samsung задзейнічае ўласную тэхналогію — MST (ад англ. Magnetic Secure Transmission — «магнітная бяспечная перадача»). Смартфоны Samsung Galaxy* і прылады Gear S3 ствараюць магнітнае поле для перадачы на плацежны тэрмінал даных у фармаце магнітнай паласы карткі.

    *Падрабязней пра сумяшчальныя прылады

    Які PIN-код неабходна ўводзіць на тэрмінале пры аплаце пакупак?

    Калі пры аплаце праз Samsung Pay касір просіць увесці PIN-код – неабходна ўвесці PIN-код карткі.

    Ці патрэбна для аплаты з дапамогай Samsung Pay падключэнне да інтэрнэту?

    Падключэнне да сеткі інтэрнэт абавязкова толькі для дадання карткі ў Samsung Pay і прагляду гісторыі здзейсненых аперацый. Для аплаты пакупак у крамах з дапамогай Samsung Pay доступ да сеткі інтэрнэт у момант пакупкі не патрабуецца.

    Кантакты службы падтрымкі Samsung

    Гарачая лінія (Расія) — 8-800-555-55-55;

    Гарачая лінія (Беларусь) — 8-10-800-500-55-500

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць