Аперацыі на грашова-крэдытным рынку
ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляе аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) зыходзячы з наступных прынцыпаў:
- справядлівай канкурэнцыі на міжбанкаўскім рынку;
- належнага выканання сваіх абавязацельстваў перад банкамі-контрагентамі.
Аперацыі па прадастаўленні/прыцягненні міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) ажыццяўляюцца ААТ "Белаграпрамбанк" на падставе Генеральных пагадненняў (дагавораў), заключаных Банкам з банкамі-контрагентамі. У выпадку адсутнасці Генеральных пагадненняў (дагавораў) - на падставе міжбанкаўскіх крэдытных (дэпазітных) дагавораў.
Асноўнымі валютамі аперацый прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) у ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляюцца:
- долары ЗША (USD);
- ЕЎРА (EUR);
- расійскія рублі (RUB);
- беларускія рублі (BYN).
Стаўкі і тэрміны па аперацыях прадастаўлення/прыцягнення міжбанкаўскіх крэдытаў (дэпазітаў) узгадняюцца з дылерамі ААТ "Белаграпрамбанк" па сістэме Refinitiv FX Trading (код в системе – AGRA) або па тэлефонах:
+375 (17) 218 58 20;
+375 (17) 218 58 26.